Улотрыкс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Размнажэнне бясполае (апланаспорамі, [[зааспоры|зааспорамі]]), вегетатыўнае (акінетамі, фрагментамі нітак), палавое ([[ізагамія]]). Усе клеткі ўлотрыкса, акрамя ніжняй бясколернай, могуць дзяліцца. Пры гэтым ніць нарастае ў даўжыню. Ніці ўлотрыкса могуць распадацца на ўчасткі, кожны з якіх вырастае ў новую ніць. Так адбываецца [[вегетатыўнае размнажэнне]] гэтай водарасці. Акрамя таго, улотрыкс таксама размнажаецца, утвараючы рухомыя споры — зааспоры. Яны развіваюцца ў новыя таломы[[талом]]ы. Гэтымі спосабамі ўлотрыкс размнажаецца ў спрыяльных умовах у цёплы час года.
 
Калі надыходзіць неспрыяльны перыяд, улотрыкс пераходзіць да палавога размнажэння. Пры гэтым у клетках мнагаклетачнага слаявішча ўзнікаюць [[гамета|гаметы]]. Таму мнагаклетачны талом з’яўляецца гаметафітам (палавым пакаленнем) — водарасцю, якая ўтварае гаметы. У вадзе гаметы зліваюцца, утвараючы [[зігота|зіготу]]. Зігота пакрываецца тоўстай абалонкай, фарміруе ножку і ператвараецца ў аднаклетачны талом — спарафіт (бясполае пакаленне). Спарафітам гэтая водарасць называецца таму, што ўтварае рухомыя або нерухомыя споры. Гэтыя споры развіваюцца ў новыя мнагаклетачныя таломы ўлотрыкса. Такім чынам, для прэснаводнага ўлотрыкса характэрна чаргаванне пакаленняў — мнагаклетачнага гаметафіта і аднаклетачнага спарафіта. Пры змене ўмоў навакольнага асяроддзя спосабы размнажэння ўлотрыкса змяняюць адзін аднаго.