Розніца паміж версіямі "Мотэ"

2 879 байтаў дададзена ,  3 гады таму
аб'яднана
(аб'яднаць)
(аб'яднана)
[[Файл:Turmhuegelburg1.jpg|thumb|Рэканструкцыя мотэ ў [[Лютэнбург]]у]]
 
[[Выява:Chateau.la.Tusque.Sainte.Eulalie.d.Ambares.png|right|300px|thumb|Замак Ля-Туск (Жыронда). Рэканструкцыя [[Эжэн Віяле-ле-Дзюк|Э.Віяле-ле-Дзюка.]]]]
'''Мотэ''', або '''вежа-замак''' — першая форма уласна [[замак|феадальнага замка]] ў Заходняй Еўропе. Цалкам прыватнаўласніцкае абарончае і жылое збудаванне, Мотэ быў нашмат меншых памераў за ранейшыя племянныя гарадзішчы і меў выразна прыватнаўласніцкі характар.
'''«мо́та»'''({{lang-de|Motte}}<ref>Азначэнне тыпу, прынятае ў нямецкай літаратуры, уведзенае Ота Піперам. Карл Шухарт прапаноўваў тэрмін {{lang-de|Turmhügelburg}}«замак з вежавым пагоркам».</ref>), або '''Плесі{{*}}''', або '''ферт''' ({{lang-fr|plessis, ferté}})<ref>Азначэнні паводле: Усеагульная гісторыя архітэктуры, С.101.</ref>, або '''«нарма́нскі замак»'''<ref>Распаўсюджанае, але не цалкам дакладнае азначэнне тыпу ў англамоўнай літаратуры. Існавалі і іншыя тыпы нарманскіх замкаў.</ref>, або '''«замак на пагорку»''' ({{lang-fr|château à motte}})<ref>Азначэнне ў французскай літаратуры, уведзенае Арсісам дэ Камонам ў 1830-х гг.</ref>  — ранні канструкцыйны тып драўлянага [[замак|замка]], распаўсюджаны ў 10—11 ст. пераважна ў Францыі і Англіі ({{таксама}}: [[фартыфікацыя#Еўропа, 11 ст.|фартыфікацыя ў Еўропе 11 ст.]]).
 
Тып узнік і масава будаваўся ў [[дзяржава Капетынгаў|дзяржаве Капетынгаў]] з 10 ст., найперш на паўночных землях. З сяр. 11 ст. тып трапляе ў Англію<ref>Спачатку праз нарманаў, запрошаных Эдвардам Споведнікам для абароны графства Херыфорд ад уэльсцаў, пазней праз нарманскае заваяванне Англіі.</ref>, і масава будуецца там, а пазней у Уэльсе, Ірландыі і нізінах Шатландыі. З гэтага ж перыяду паходзіць англійскае слова для азначэння замку наогул — ''castle'' (''castel''). Словы «плесі», «ферт» ці «мот» (назва пагорку — цэнтральнай часткі такога замку) дасюль захоўваюцца ў назвах населеных пунктаў Францыі, што некалі прымыкалі да такіх замкаў.<ref>Гісторыя…, Брытаніка.</ref>
Леанард Вілена дае наступнае ''мотэ'' азначэнне: "земляны ўзгорак, натуральнага паходжання ці збольшага штучнага паходжання, які служыць месцам для маленькага замка ці вежы са сцяной ці [[палісад]]амі. ''Мотэ'' будаваўся звычайна з выкарыстаннем традыцыйных тэхналогій: драўляныя палісады, вал з [[паркан]]ам, часам ужываўся і камень. Якасна новым элементам абароны была драўляная або каменная абарончая вежа ў цэнтры. Відавочна, што гэтая вежа была моцным сімвалам улады пэўнага феадальнага роду, а таксама адлюстраваннем сістэмы абароны таго часу: [[феадал]] пасля падзення астатняга замка, каб не патрапіць у рукі да ворага, доўгі час мог абараняцца у гэтай вежы.
Ці існавала такая разнавіднасьць замку, як мотэ на тэрыторыі [[ВКЛ]], або ў межах сучаснай Беларусі да ўтварэння Вялікага княства, пытанне даволі спрэчнае і найперш з-за мізернай колькасці крыніц. Таму вырашэнне гэтага пытання наперадзе.
 
З 12 ст., а месцамі і з канца 11 ст., такія замкі перабудоўваюцца ў каменныя ці драўляна-каменныя ({{таксама}}: [[шэл-кіп]], [[фартыфікацыя#Еўропа, 12 ст.|фартыфікацыя ў Еўропе 12 ст.]]).
У далейшым ''мотэ'' эвалюцыянаваў у два бакі: у самастойную магутную жылую вежу [[данжон]] (кшталту [[Камянецкая вежа|Камянецкай вежы]]) і у [[замак]] з дамінуючай у абароне, аднак без жылых функцый вежай-бэргфрыдам ([[Троцкі астраўны замак]]).
 
Асновай і галоўнай тыпалагічнай адметнасцю замку такога тыпу была драўляная вежа-[[данжон]], пераважна простакутная ў плане і пастаўленая на «моту» (фр. ''motte'', лац. ''mota'') — прыродны ці штучны пагорак ({{таксама}}: [[данжон#11 ст.|данжон 11 ст.]]). Падэшва пагорку абводзілася сухім ці водным [[роў, фартыфікацыя|ровам]]. Верх пагорку раўняўся ў пляцоўку (плошчай да 40—50 кв.м), якая абводзілася [[тын]]ам (часам з баявымі пляцоўкамі-[[забарол]]амі), часам валам з тынам на ім. Праход па-над ровам на верх пагорку забяспечваўся здымным [[мост]]ам, які мантаваўся на апорах. Звычайная вышыня пагорку складала 9—12 м, часам да 30 м (адзін з замкаў Норфалка каля Тэтфарда).<ref>Гісторыя…, Окшат, Брытаніка.</ref>
== Крыніцы ==
 
Побач з пагоркам звычайна змяшчаўся двор (англійскае «бейлі», ''bailey''), дзе ставілі жытло для бліжэйшага акружэння феадала і для слугаў, а таксама некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Гаспадарчы двор мог забяспечвацца ўласным [[абвод]]ам валу ці тыну, які прымыкаў да пагорку, акружаў яго, або мясціўся побач, але асобным абводам. Двароў магло быць два; плошча замку разам з дваром дасягала 0,6—1,2 [[гектар|га]], і рэдка бывала вялікай.<ref>Гісторыя…, Брытаніка, Окшат.</ref>
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/УГА|4}} С.101—103.
* {{крыніцы/Окшат Замак/ru-2007}} С.54—59.
* Castle // {{крыніцы/Брытаніка 1911}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Motte and bailey|выгляд=міні}}
{{Фартыфікацыя}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Фартыфікацыя]]
[[Катэгорыя:Архітэктура]]