Розніца паміж версіямі "Вінт"

512 байтаў дададзена ,  3 гады таму
вікіфікацыя, дапаўненне
др (Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q764323 (translate me))
(вікіфікацыя, дапаўненне)
''Не блытаць з [[шруба]]й''
[[File:Hercules.propeller.arp.jpg|thumb|Вінт самалёта]]
'''Вінт''' — адзін з найпрасцейшых [[механізм]]аў (разам з [[кліна]]м, [[рычаг]]ом, [[кола]]м), якія з'яўляюцца асноўнымі элементамі тэхнічных канструкцый. Звычайна вінт — [[Цыліндр|цыліндрычнае]] ці [[Конус|канічнае]] цела з нарэзкай па вінтавой лініі або прыстасаванне, дзе выкарыстаны ўласцівасці [[Вінтавая паверхня|вінтавой паверхні]]. Асноўная характарыстыка вінта — ход (вышыня пад'ёму [[Вінтавая ліния|вінтавой лініі]] за адзін абарот).
 
Вінт<ref name=pr>У адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.113.</ref> — частка рухавіка [[самалёт]]а, [[верталёт]]а, [[параход]]а і іншых машын у выглядзе лопасцяў, якія замацаваныя на валу. Вінт паветраных суднаў — самалётаў, верталёаў, [[дырыжабль|дырыжабляў]], — а таксама [[аэрасані|аэрасаняў]] называецца паветраным вінтом або прапелерам.
 
Прынцып вінта адкрыты больш як 800 гадоў да н.э. Упершыню выкарыстаны [[Архімед]]ам (ІІІ ст. да н.э.) у водападымальнай машыне ([[Архімедаў вінт]]). Ідэю паветранага вінта ([[прапелер]]а) як сродку руху ў паветраным асяроддзі выказаў [[Леанарда да Вінчы]]. [[Міхаіл Васільевіч Ламаносаў|М. В. Ламаносаў]] выкарыстаў яго для стварэння цягі ў мадэлі прылады для метэаралагічных даследванняў (1754). Прынцыпы выкарыстання тэарэтычна абгрунтаваў [[Д. Бернулі]], сучасную тэорыю яго распрацваў [[М. Я. Жукоўскі]]. Практычнае выкарыстанне двух-, трох- і чатырохлопасцевых вінтоў пачалося з развіццём самалёта- і дырыжаблебудавання (з 1903). Ідэю [[грабны вінт|грабнога вінта]] абгрунтаваў І. Рэсел (1827), які пабудаваў і першы [[параход]] з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у [[Мараплаўства|мараплаўстве]] і суднабудаванні. Вялікае пашырэнне атрымаў вінт для злучэння (вінтаеоевінтавое злучэнне) або прымусовага перамяшчэння асобных частак [[Машына|машын]] і [[Механізм|механізмаў]]. Такія вінты падзяляюцца на: мацаваныя (раздымнае злучэнне дэталей), грузавыя (рым-балты і [[дамкрат]]ы), сілавыя (у прэсах), хадавыя (у супартах і сілавых сталах станкоў), мікраметрычныя (у вымяральных прыладах), установачныя (у геадэзічных, лабараторных і іншых прыладах). Паводле характару нарэзкі яны бываюць: правай і левай, трохвугольнай, трапецаідальнай і прамавугольнай разьбы, адна-, двух- і шматзаходныя, саманаразальныя (укручваюцца ў гладкія адтуліны). Вінты для дрэва — [[шуруп]]ы, маюць востры канец і спецыяльную разьбу. Вінт мае і шмат іншых спосабаў выкарыстання (напр., у [[ветрарухавік]]ах, [[вентылятар]]ах); укараненне яго садзейнічала прагрэсу многіх галін тэхнікі.
 
== Літаратура ==