Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: аўтаматызаваная замена тэксту (-<nowiki/> +)
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 1:
{{merge|Францыск Скарына}}
'''Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны'''

''[[Францыск Скарына]]'' – выдатны дзеяч беларускай культуры XVI ст. З яго імем звязана з'яўленне і развіццё кнігавыдання ва ўсходнеславянскіх землях. Сваёй дзейнасцю першадрукар шмат у чым прадвызначыў асноўныя шляхі развіцця прагрэсіўнай беларускай літаратуры XVI і XVII ст. Скарына вядомы за межамі нашай радзімы, а літаратура аб ім у выглядзе асобных даследаванняў, шматлікіх артыкулаў і некалькіх мастацкіх твораў прадстаўлены на многіх мовах свету: беларускай, рускай, украінскай, чэшскай, польскай, нямецкай, французскай і інш. Яго кнігавыдавецкая дзейнасць адказвала патрабаванням і часу, і шырокіх слаёў беларускага насельніцтва, і, разам з тым, выказвала глыбокае арганічнае адзінства ўсёй ўсходнеславянскай культуры, якая была неад'емнай часткай духоўнай скарбніцы ўсіх еўрапейскіх народаў [1]. Вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, доктар філасофіі і медыцыны, гуманіст і асветнік Францыск Скарына аказаў значнае ўздзеянне на развіццё многіх сфер беларускай культуры. Ён з'яўляецца нацыянальнай гордасцю беларускага народа і разам з тым гонарам ўсіх [[Славяне|славян]] [5].

Кнігавыдавецкая справа Скарыны пачалася ў [[Горад Прага|Празе]] [7]. У канцы XVIII і пач. XIX ст. чэшскі вучоны Даброўскі у шэрагу сваіх работ зрабіў спробу растлумачыць некаторыя пытанні, звязаныя з выдавецкай дзейнасцю Скарыны. У прыватнасці , закранаючы пытанне, чаму Скарына выбраў месцам кнігадрукавання Прагу, ён выказаў такое меркаванне, што будучы, магчыма, па веравызнанню католікам і карыстаючыся сімпатыяй польскага караля Сігізмунда I, Cарына мог суправаджаць яго ў 1515 г. на кангрэс у [[Горад Вена|Вену]], адкуль мог быць послан каралём ў [[Горад Венецыя|Венецыю]] разам з пасламі, якія ехалі туды для перагавораў аб міры з туркамі. Там, ў Венецыі,па меркаванням Даброўскага, і набыў шрыфт для сваіх выданняў.Затым, вяртаючыся назад, ён спыніўся ў Празе і заснаваў тут сваю друкарню. Скарына мог поўнасцю разлічваць на поспех свайго намеру ў Празе, бо ў чэхаў ў гэты час быў ужо гатовы пераклад бібліі, выданай ў Венецыі ў 1506 г., а ў самым горадзе былі вопытныя, праслаўленыя майстры кнігадрукарскай справы. Важна імець на ўвазе таксама тую акалічнасць, што Чэхія тады знаходзілася пад апекай [[:ru:Сигизмунд_IСигизмунд I|Сігізмунда I]] у сувязі з малалецтвам чэшскага краля Людовіка. Калі ж [[Чэхія]] выйшла з-пад апекі караля польскага, Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у [[Літва|Літву]], дзе працягваў сваю дзейнасць па перакладу і выданню кніг. Да гэтага меркавання пазней далучыліся С.Б. Ліндэ і некаторыя іншыя даследчыкі [1].

З 1512 г. па 1517 г. дзейнасць Францыска Скарыны невядома. Існуе думка, што на працягу гэтых пяці год ён займаўся медыцынскай дзейнасцю, вывучаў справу кнігадрукавання і падрыхтоўваў адкрыццё сваёй друкарні ў Празе. Яму патрэбна было прарабіць вялікую работу, каб дастаць старыя рукапісныя царкоўнаславянскія тэксты, зрабіць “русскія” шрыфты , знайсці людзей, якія валодалі тэхнікай кнігадрукавання [4].

Яго імя адшукаецца на старонках старой друкаванай кнігі. 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет славянская “[[Псалтыр, Скарына 1517|Псалтыр]]”, у прадмове да якой сказана: “... Я Франциск Скорина сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути русскими словами, а словенским языком...”. Так пачалася кнігавыдавецкая дзейнасць Скарыны. Мэты і задачы выдавецкай яго дзейнасці – служэнне грамадскай справе – “посполитому доброму” [1].
У 1517 г. у Празе (чэшскай) Скарына развівае шырокую дзейнасць па перакладу і выданню бібліі на “русскую мову” Да нас дашлі 23 біблейскія кнігі з яго прадмовамі, пасляслоўямі і тлумачэннямі. Выходзілі яны ў такім парадку: “[http://www.raruss.ru/slavonic/1699-psaltyr-scorina.html Псалтирь]”, “[[:ru:Иов|Иов]]”, “Притчи”, “Иисус Сирахов” былі выданы ў 1517 г. і склалі 646 старонак. У наступным 1518 г. восем кніг зышлі з станка Скарыны: “Екклесиаст”, “Песнь песней”, “Премудрость”, [http://books.academic.ru/book.nsf/61218551/Четыре+книги+Царств чатыры кнігі Царстваў] – надрукаваны ў 1519 г. з аб’ёмам 1052 старонак [2]. Агульны загаловак дан на тытульным лісце [http://1863x.net/antirevizionizm/russkij-pervopechatnik-francisk-skorina.html “Бытия”]. “Библия руска, – пісаў ён, – выложена доктором Франциском Скориною из славного града [[Полацкае княства|Полоцка]], богу ко чти и людем посполитым к доброму научению”[1].

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што друкарня Скарыны ў Празе не была зарэгістравана: архівы Пражскага магістрата не далі ніякіх пэўных звестак аб яго выдавецкай дзейнасці тут у перыяд 1517–1519 гг. Таму дапушчальна меркаванне, што выданні Скарыны друкаваліся нелягальна. Але ў такім выпадку выказаная Даброўскім думка аб сувязі Скарыны з польскім каралём Сігізмундам, дзякуючы чаму ён нібыта сумеў арганізаваць кніжнае прадпрыемства ў Празе, не можа быць даказана.

Пасля 1519 г. (паводле меркавання [[:ru:Владимирский,_Леонид_Викторович Леонид Викторович|Л.В. Уладзімірава]], у 1520 г.) Ф. Скарына пераязджае з Прагі ў “столечное место” [[Горад Вільнюс|Вільна]], дзе адкрывае друкарню ў доме віленскага бургамістра [[Якуб Бабіч|Якуба Бабіч]]а. У 1525 г. Скарына выдае “[http://www.raruss.ru/slavonic/1605-apostol-skorina-vilna.html Апостол]” і прыкладна ў гэты час (згодна сцвярджэнню Ст. Естрэйкера, у 1526–1527 гг.) [1] “Малую подорожную книжицу” – зборнік рэлігійных і свецкіх твораў ад «Псалтыра» да «Соборника». У ёй былі адзначаны вясновае і восеньскае раўнадзенства, зімовае і летняе сонцастаянне, вылічаныя велікодныя святы, даты зацьменняў Сонца і Месяца. Кніга была адрасавана людзям духоўнага і грамадзянскага саслоўяў, якія па родзе сваёй дзейнасці павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю, а пры неабходнасці прыгадаць і словы малітваў і псалмоў; «Апостал» (1525 год) — яго апошняя кніга [7]. У склад апошняй уваходзілі: 1). “Псалтирь зупольная з прадмовай да яе”; 2). “Часословец имея нощную и дневную службу по уставу ерусалимское церкви и прочих восточных обитателей”; 3). “Акафисты (с канонами) на всу неделю”; 4). “Шестодневец краткий на всу неделю ночении от субботы, по обычаю всех восточных церквий”; 5). “Последование церковного собрания вселетного от месяца септевриа до месяца августа по вставну ерусалимское церкви”.

Пасля напісання гэтых кніг Францыск Скарына імкнуўся завязаць зносіны з Масквой, але няўдала.

У Вільна Скарына выдаў усяго толькі дзве кнігі, на якіх, мяркуюць, і спынілася яго выдавецкая і літаратурная дзейнасць. У чым жа справа? Чаму ў Вільна Скарына не мог развіць такую інтэнсіўную работу па перакладу і выданню кніг, як гэта раней было ў Празе? Прабуючы адказаць на гэтае пытанне, некаторыя даследчыкі выказвалі свае меркаванні, што ў Вільна Скарына быў занят галоўным чынам падрыхтоўкай да друку новых рукапісаў, але выдаць ён іх не мог, бо ў 1530 г. тут адбыўся вялікі пажар, у агні якога нібыта згарэла і скарынаўская друкарня разам з падрыхтаванымі да друку рукапіснымі тэкстамі.
У Вільна ўмовы для выдавецкай дзейнасці складваліся вельмі неспрыяльна. Магчымасці яго былі абмежаваны ў многіх адносінах, і перш за ўсё, яго рабоце перашкаджалі няспынныя судовыя праследванні, якія прыносілі шмат клопатаў, непрыемнасцей. Па-другое, вядома, што Скарына выдаваў кнігі на сродкі сваіх мецэнатаў, у прыватнасці на сродкі двух заможных і ўплывовых членаў Віленскага гарадскога самакіравання. Аб гэтым сведчаць зробленыя Скарынаю прыпіскі да ”Псалтири”, “Иова”, “Екклесиаста”. Гэтыя асобы наўрад ці разумелі як след сапраўды вялікую і па масштабах і па свайму значэнню культурную дзейнасць Скарыны на карысць свайго народа. Хутчэй за ўсё яны аказвалі яму матэрыяльную падтрымку ў першы час, зыходзячы з пэўных камерцыйных разлікаў. Але ў XVI ст. кніжная справа яшчэ не прыносіла колькі-небудзь значных даходаў. Зацікаўленыя асобы маглі змяніць свае адносіны да першадрукара, пазбавіць яго матэрыяльнай дапамогі і абароны, без чаго ён не мог самастойна весці кніжную справу. Можа быць, іменна таму ён і пакідае назаўсёды Вільна, пераязджае зноў ў Прагу [1].

У 1530 г. ён быў запрошаны на працу ў [[:ru:Кёнигсберг|Кенігсберг]], але друкарская дзейнасць яго там не вызначана.
За 2,5 гады пераведзена, адрэгавана, надрукавана звыш 2400 старонак тэкста, да таго ж упрыгожанага 49 гравюрамі і сотнямі заставак, загалоўных літар ,літарак і іншых кніжных упрыгожванняў [3; 4].

На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, як лічаць даследчыкі, пячатка (герб) Скарыны як доктара медыцыны. Асноўны змест гэтай выявы “Месяц Сонечная” – атрыманне ведаў, фізічнае і духоўнае лячэнне чалавека. Выява месяца адлюстроўвае профіль самога першадрукара. Побач з гербам знаходзіцца знак “вагі”, які ўтвараецца літарай “Т”, што азначае “мікракосмас, чалавек”, і трохкутнікам “[[Дэльта, літара|дэльта]]” (Δ), які сімвалізуе вучонага і ўваход у Царства ведаў. Унікальнасць першай беларускай Бібліі таксама ў тым, што выдавец і каментатар змясціў у кнігах складаны па кампазіцыі і сімвалічнага сэнсу свой партрэт. Імкнучыся палегчыць простым людзям чытанне і засваенне выданняў, Скарына некалькі спрасціў алфавіт і уніфіцыраваў яго графіку. У алфавіце яго выданняў адсутнічаюць такія рэдка ўжываемыя літары царкоўнаславянскага алфавіту як "зело", "юс большой", "омега",""оу", такія як "кси, пси" – ужывае рэдка. У стараславянскай пісьменнасці вельмі шырока выкарыстоўваліся розныя надрадковыя знакі “[[Цітла|титла]]”, якія паказваюць на скарочанае напісанне слова, “паерки”, якія абазначаюць пропуск літар “ь, ъ”, спецыяльныя надрадковыя знакі, якія паказваюць на мяккасць зычных. Гэта ўскладняла чытанне кніг. У скарынаўскіх кнігах іх лік некалькі менш (не больш пяці), радзей ўжываецца “титла” нават там, дзе гэтага патрабуюць традыцыя і правілы. Важнай асаблівасцю яго кніг з'яўляецца адсутнасць “[[Лігатура, злучэнне літар|лігатур]]”, якія былі шырока распаўсюджаныя ў Маскоўскай рукапіснай кнізе таго часу, што таксама палягчае чытанне. Скарына шырока прымяняе прабельны матэрыял, што палягчае чытанне кніг. У мастацкім афармленні ён любіць прастату і мэтазгоднасць, пазбягае пустой дэкаратыўнасці [2].

Выпушчаныя ім кнігі з’яўляюцца арыгінальнымі выданнямі і сведчаць аб самастойнасці выдаўца, аб яго ўласнай творчай ініцыятыве. Скарына быў арганізатарам і кіраўніком работы сваіх друкаванняў як у Празе, так і ў Вільні, забяспечваў іх вопытнымі майстрамі, мастакамі. Кнігавыдавецкая дзейнасць Скарыны мела выключна важнае значэнне ў гісторыі беларускай культуры [7].

== Літаратура ==
'''Спіс літаратуры'''

1. Алексютовіч, М.А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд / М.А. Алексютовіч; Інстытут філасофіі і акадэміі навук БССР. – Мінск, 1958. – 145 [2] с.

2. Владимировас, Л. Франциск Скорина – первопечатник вильнюсский / Л. Владимировас. – Вильнюс, 1975. – 64 [4] с. : ил.

3. Галенчанка, Г. Скарына Францыск / Г. Галенчанка // Гісторыя Беларусі : энцыклапедыя. – Т. 6. – Ч. 1. – Мінск, 2001. С. 310-311.

4. Галенчанка, Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г.Я. Галенчанка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 280 с. : іл.

5. Голенченко, Г.Я. Время рождения и смерти Ф. Скорины / Г.Я. Голенченко // Франциск Скорина и его время : энцикл. справочник. -Мінск, 1990. С. 287 - 288.

6. Франциск Скорина и Вильнюс : сб. материалов Республиканской научной конференции (1990) / сост. Л.В. Судавичена. – Вильнюс, 1991. – 146 с.

7. Фpанциск Скорина и его время : энцикл. справочник / Белорус. Сов. Энциклопедия ; редкол. И. Р. Шамякин и др. – Минск, 1990. – 631 с. : ил.