Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 27:
== Гісторыя стварэння ==
Улетку 2002 года Віцебскім раённым выканаўчым камітэтам па ініцыятыве начальніка аддзела культуры Осіпава Юрыя Валянцінавіча было прынята рашэнне пра збор арганізацыйнай групы па стварэнні музея. У групу ўваходзілі Аляксей Глот, Ала Букіна і Віталь Сырэвіч. Быў вылучаны будынак, вырашаны пытанні аплаты ставак, распрацавана навуковая аснова стварэння экспазіцыі і яе мастацкае рашэнне, а гэтак жа наперадзе была велічэзная праца па рамонце будынка і збору будучых экспанатаў музея. Велізарную дапамогу аказалі краязнаўцы, калектывы школ, прадпрыемстваў, устаноў раёна, іх кіраўнікі, жыхары раёна. Была створана грамадская рада музея, куды ўвайшлі энтузіясты, зацікаўленыя людзі, якія даследавалі гісторыю і прыроду раёна. Пошук матэрыялаў для музея ішоў у архівах, бібліятэках, навуковых інстытутах, установах і арганізацыях, у прыватных асоб, у навучальных установах. Усталёўваліся сувязі з тымі, хто жыве ў іншых месцах, з роднымі тых, каго ўжо няма ў жывых. Нямала патрэбных для музея матэрыялаў сабрана пры напісанні кнігі «Памяць»: звесткі па гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пра вядомых выхадцаў Віцебскага раёна. Неацэнную дапамогу музею аказаў [[Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова]] на чале з дырэктарам Шышковай Ірынай Аляксандраўнай, якая перадала матэрыялы па партызанскім руху ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Паступалі музейныя прадметы і ад прыватных асоб, сярод якіх быў A. M. Падліпскі, які перадаў у музей 20 прадметаў. Былы галоўны ўрач Віцебскага раёна Гінзбург Барыс Львовіч перадаў звыш за 100 прадметаў па гісторыі аховы здароўя раёна, матэрыялы пра лепшых медыцынскіх працаўнікоў. Унікальным сярод іх з'яўляецца разліковая кніжка сястры літасці А. Н. Жаваранкавай, якая з'яўлялася ў 1917-1919 гг. чальцом Віцебскай абшчыны сясцёр літасці, затым доўгія гады працавала ў сістэме аховы здароўя раёна. Свае навуковыя распрацоўкі пра [[Аляксей Парфенавіч Сапуноў|Сапунова А. П.]], паэта Т. Заблоцкага перадала дырэктар [[Музей Марка Шагала|Музея Марка Шагала]] [[Людміла Уладзіміраўна Хмяльніцкая|Л. У. Хмяльніцкая]], В. А. Шышанаў - пра М. Л. Чэрскую і мастака [[Ілля Яфімавіч Рэпін|І. Я. Рэпіна]]. Немалую дапамогу ў пошуку матэрыялаў аказалі музею супрацоўнікі раённай і абласной бібліятэк, Дзяржаўнага архіва.

'''Першы калектыў музея:'''

[[Сяргей Міхайлавіч Канапелька]] - дырэктар;

[[Ала Аляксандраўна Букіна]] - галоўны захавальнік фондаў;

[[Ніна Аляксандраўна Бабровіч]] - старэйшы навуковы супрацоўнік;

Ландычэнка Лілія Міхайлаўна - музейны наглядчык.

== Апісанне музея ==
Радок 68:
* [http://kurier.me/ru/page/online/1764 Назад, у СССР]

[[Катэгорыя:Музеі па алфавіце]]
[[Спіс музеяў Беларусі]]

[[Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці]]