Псілотавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Найстаражытнейшая група вышэйшых раўнаспоравых раслін, якая, па ўсёй верагоднасці, бярэ пачатак непасрэдна ад [[рыніяфіты|рыніяфітаў]] і дажыла да нашых дзён. У сваёй эвалюцыі яны зайшлі далей за рыніяфітаў па шляху спецыялізацыі і ўяўляюць сабой замкнутую галіну эвалюцыі вышэйшых раслін.
 
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць [[эпіфіты]]. [[Сцябло|Сцёблы]] прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на [[карэнішча]]. Сапраўдных [[корань расліны|каранёў]] няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі [[ліст|лісцямі]]. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным [[сцябло|сцёблы]].
 
У псілотавых [[спарангій|спарангіі]] ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены [[хларафіл]]у, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз [[рызоіды]] амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая — іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і архегоніі рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя [[сперматазоіды]]; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.