Псілотавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19:
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць [[эпіфіты]]. [[Сцябло|Сцёблы]] прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на [[карэнішча]]. Сапраўдных [[корань расліны|каранёў]] няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі [[ліст|лісцямі]]. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным [[сцябло|сцёблы]].
 
У псілотавых [[спарангій|спарангіі]] ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены [[хларафіл]]у, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз [[рызоіды]] амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая — іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і [[архегоніі]] рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя [[сперматазоіды]]; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.
 
[[Споры]] ўтвараюцца на галінках і прарастаюць у цыліндрычнае галінастае ўтварэнне. Гэты «заростак» утварае [[гаметы]], у архегоніі гаметы зліваюцца, а затым з [[зігота|зіготы]] ізноў развіваецца прамастойнае споравае пакаленне.