Іосіф Вельямін Руцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся І. Руцкі ў родавым маёнтку Рута, паблізу Наваградка, у шляхецкай сям'ісям’і герба «Вужака». Хрышчаны паводле праваслаўнага абраду. Бацька Фелікс Руцкі і маці Багуміла Корсак належалі да [[кальвінізм|кальвінскага]] веравызнання. Пачатковую адукацыю падлетак атрымаў у першай палове 1580-х гадоў у наваградскіх анабаптыстаў. Мусіць, з парады настаўнікаў бацькі накіравалі яго ў Віленскую кальвінскую школу, дзе ён студыяваў колькі гадоў, вывучаючы класічныя мовы — лаціну, грэчаскую і іўрыт.
 
У 16-гадовым веку І. Руцкі накіроўваецца за мяжу, каб прадоўжыць навучанне. Нейкі час ён слухае лекцыі ў [[Карлаў універсітэт|Карлавым універсітэце]] ў [[Прага|Празе]], затым тры гады праводзіць у Германіі і з выдатнымі адзнакамі заканчвае Вюрцбургскі ўніверсітэт. Матэрыяльную падтрымку ў часе навучання за мяжой ён меў ад маці, бо бацька памёр у 1590 г., яшчэ да яго ад'ездуад’езду ў Чэхію. Але адданая кальвінізму Багуміла Корсак, дачуўшыся пра сімпатыі сына да каталіцтва, пазбавіла яго сродкаў да існавання. Пракуратар велікакняжацкай і польскай каталіцкіх правінцый айцец Бокса, які пазнаёміўся з Руцкім, даведаўшыся пра яго фінансавыя цяжкасці, параіў юнаку ехаць у [[Рым]] і паступіць у Грэчаскі калегіум, дзе багаслоўскую адукацыю можна было атрымаць бясплатна. І. Руцкі каля 1600 года быў залічаны ў Грэчаскі калегіум у Рыме. Тады ж ён урачыста пакляўся заўсёды трымацца ўсходняга веравызнання, бо гэта было адной з умоў прыняцця ў калегіум.
 
Дзесьці ў 1601 г. І. Руцкі вярнуўся на радзіму. Сустрэўшыся ў Вільні з мітрапалітам [[Іпацій Пацей|Iпаціем Пацеем]], асвечаны юнак прапанаваў свае паслугі і веды на карысць Уніяцкай Царквы. Але мітрапаліт стрымана паставіўся да прапазіцыі выхаванца еўрапейскіх універсітэтаў і параіў яму накіравацца ў новае падарожжа па Еўропе з дзецьмі віленскага ваяводы князя Радзівіла. Разгублены і занепакоены няўдачай, І. Руцкі едзе ў Руту да маці, каб адпачыць і вызначыцца з будучым заняткам.
Радок 48:
Іосіф Руцкі абгрунтоўваў антызаконнасць узнаўлення праваслаўнай мітраполіі ў Рэчы Паспалітай. У творы «Экзамен Абароны» пісьменнік-палеміст раскрытыкаваў праваслаўную дактрыну, рэзка асудзіў «разбуральную» дзейнасць праваслаўнага святарства. Назваўшы М. Сматрыцкага, аўтара «Абароны Верыфікацыі», чалавекам «абмежаваных здольнасцей», які імкнецца «сцвярджаць ісціну не фактамі і аргументамі, а непрыстойнай лаянкай і абразамі». Іосіф Руцкі сфармуляваў пяць асноўных антытэзісаў супраць узнаўлення праваслаўнай іерархіі ў Рэчы Паспалітай. У сваіх творах пісьменнік даводзіў, што ў краіне здаўна існуе закон, паводле якога менавіта манарх прызначае («прэзентуе») на найвышэйшыя духоўныя пасады, а патрыярх толькі робіць пасвячэнне. Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі, абураўся дзеяннямі патрыярха Тэафана, выступаў супраць яго з рэзкім пратэстам, называў «парушальнікам спакою», «маскоўскім агентам», і «турэцкім шпіёнам». Ён заклікаў вялікага князя і ўрад любым шляхам спыніць «разбуральную дзейнасць дызунітаў».
 
Пісьменнік-палеміст паслядоўна адстойваў ідэю паяднання ўсіх «вернікаў адзінага народа» на грунце грамадзянскасці. Абураючыся фактамі міжканфесійнай канфрантацыі, ён заклікаў да паразумення, супольнага і мірнага вырашэння спрэчных пытанняў: «Тыя прыкрасці паміж намі, людзьмі адзінага народа і набажэнства, не гвалтоўным і бяздумным наступленнем на нас, як цяпер, не трыбунальскімі, не сеймікавымі, не соймавымі пастановамі, як заклікае Верыфікатар, галасамі і дамаганнем тых і іншых канстытуцый, бо тыя сродкі дагэтуль толькі ўзмацнялі варажнечу. Але толькі з'ехаўшысяз’ехаўшыся ў адзінае месца, і зносінамі супольнымі ў міласці братэрскай, маючы перад вачыма толькі Пана Бога і яго праўду супакоіцца патрэбна».
 
{{зноскі}}
Радок 56:
* Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мн.: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
 
{{бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Руцкі Іосіф Вельямін}}