Павел Якаўлевіч Жаўрыд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
== Біяграфія ==
[[Файл:Paviel Žaŭryd, fota sa spravy.jpg|міні|Павел Жаўрыд, фота са справы ДПУ, [[1930]] г.]]
Нарадзіўся [[13 чэрвеня]] [[1889]] года ў фальварку Цяцераўка{{efn-ua|Цяпер не існуе, фальварак месціўся па дарозе паміж вёскамі [[Стары Капыль]] і [[Думічы]], цяпер [[Капыльскі раён]].|}} [[Случарэцкі павет|Слуцкага павета]]. Жаўрыды паходзілі са збяднелай шляхты Цялядавіцкай воласці. У 1905 годзе яго бацька, Якаў Жаўрыд, скарыстаўшыся пазыкай сялянскага банка, набыў хутар Магільскі ў Старобінскай воласці. Такім чынам сям'я набыла 45 дзесяцін малапрыдатнай для земляробства зямлі. Жаўрыды знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, бо былі вымушаныя плаціць вялікія грошы банку. Праз гэта яны не маглі дапамагчы сыну, які ў той час вучыўся<ref name="стужынская">{{cite web | author = Ніна Стужынская| last = | first = | authorlink = | coauthors = | date = 27 лістапада 2014| url = http://naviny.by/rubrics/society/2014/11/27/ic_articles_116_187643/| archiveurl = https://web.archive.org/web/20150619153342/http://naviny.by/rubrics/society/2014/11/27/ic_articles_116_187643/| archivedate = 19 чэрвеня 2015| title = Слуцкі збройны чын. «Deiminoris — малодшыя багі»| format = | work = | выдавец = naviny.by| accessdate = 19 чэрвеня 2015 | language = | postscript = }}</ref>.
 
Адукацыю Павел Жаўрыд пачаў набываць у народнай вучэльні [[Грэск]]а. У 1909 годзе скончыў [[Слуцкая гімназія|Слуцкую гімназію]]. У Слуцку Павел жыў у доме Асвяцімскіх, дзе пасябраваў з вядомым беларускім эсэрам [[Марк Аляксандравіч Асвяцімскі|Маркам Асвяцімскім]]. Таксама ў Слуцкай гімназіі Павел блізка пазнаёміўся з [[Фабіян Шантыр|Фабіянам Шантырам]]. З Шантырам ён ужо з 4 класа збіраў нелегальныя сходы, распаўсюджваў літаратуру і рабіў даклады на рэвалюцыйную тэму. Гімназісты далі яму мянушку «Арганізацыя»<ref name="стужынская"/>.