Раманья: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 30 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q244482 (translate me)
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 2:
'''Раманья''' (''Romagna'') — [[гістарычная вобласць]] у цэнтры [[Італія|Італіі]], на паўднёвым усходзе сучаснага рэгіёна [[Эмілія-Раманья]], паўночней [[Марке]]. Абмежавана з захаду [[Апенінскія горы|Апенінамі]], з усходу — хвалямі [[Адрыятычнае мора|Адрыятыкі]].
 
Паняцце вобласці Раманья (што значыць «рымская») нарадзілася з канфлікту караля лангабардаў [[Айстульф]]а з франкскім каралём [[Піпін Кароткі|Піпінам Кароткім]] за кантроль над [[Равена|Равенай]]й. [[Лангабарды]] на працягу 200 гадоў спрабавалі падпарадкаваць сабе «прыморскае пяціграддзе» да поўдня ад Равены, якое складала ў сябе горада [[Рыміні]], [[Анкона]], [[Фано]], [[Пезара]] і [[Сенігалія]]. Кароль Піпін уціхамірыў лангабардаў, а пяціграддзе ў 755 г. перадаў у кіраванне [[папства|Папам Рымскім]] як паўночная мяжа [[Папская вобласць|Папскай вобласці]].
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] гарады Раманьі жылі ўласным палітычным жыццём, балансуючы паміж [[гвельфы|гвельфамі]] і [[гібеліны|гібелінамі]] і мала лічачыся з воляй Пап. У кожным горадзе меліся ўласныя сіньёры, найбольшай магутнасці з якіх дасягнулі [[Малатэста]] — кіраўнікі Рыміні. Пры Папе [[Аляксандр VI|Аляксандры VI]] яго сын [[Чэзарэ Борджа]] ўціхамірыў гарады Раманьі і падпарадкаваў усю вобласць бацьку, завошта быў узнагароджаны тытулам герцага Раманьі. Незалежнасць захавала толькі рэспубліка [[Сан-Марына]].
Радок 13:
 
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Італіі]]
[[Катэгорыя:Рэгіён Эмілія-Раманья]]