Розніца паміж версіямі "Электрамагнітная індукцыя"

няма тлумачэння праўкі
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
{{Электрадынаміка}}
'''Электрамагні́тная інду́кцыя''' — узнікненнез’ява ўзнікнення [[электрарухаючая сіла|электрарухаючай сілы]] індукцыі ў праводзячым [[контур]]ыконтуры, які або знаходзіцца ў пераменнымспакоі ў [[магнітанаемагнітнае поле|магнітным полі]]., З'яваякое былазмяняецца адкрытаў [[Майклчасе, Фарадэй|Майкламабо Фарадэем]]рухаецца ў 1831пастаянным годзе<refмагнітным name="FaradayDay1999">{{citeполі book|last1так, =што Faraday|first1магнітны =паток Michael|last2праз =паверхню, Day|first2абмежаваную =контурам, Pзмяняецца<ref>Фізіка: вучэб.|title =дапам. Theдля philosopher's10-га tree:кл. aустаноў selectionагул. ofсярэд. Michaelадукацыі Faraday'sз writings|urlбеларус. =мовай навучання https://books А.google У.com/books?id=ur6iKVmzYhcC&pg=PA71|accessdate =Грамыка 28і Augustінш.; 2011|dateпер. =з 1999-02-01|publisherрускай =мовы CRCМ. Press|isbnН. =Гальпяровіча, 978-0-7503-0570-9|pageТ. =У. 71}}Данілавай, Г. І. Кашэўнікавай. — Мн., 2013.</ref>. З'ява была адкрыта [[Майкл Фарадэй|Майклам Фарадэем]].
 
== Гісторыя адкрыцця ==
У [[1831]] годзе [[Майкл Фарадэй]] правёў серыю доследаў, якія дазволілі ўстанавіць наступныя факты:
* пры руху пастаяннага [[магніт]]а адносна [[шпуля індуктыўнасці|шпулі]], падключанай да [[гальванометр]]а, у шпулі ўзнікаў [[электрычны ток]] (стрэлка гальванометра адхілялася). Прычым напрамак току змяняўся на супрацьлеглы пры змене напрамку руху магніта. Гэтая ж з’ява назіралася, калі магніт быў нерухомы, а рухалі шпулю;
* у шпулі, падключанай да гальванометра, узнікаў электрычны ток, калі адносна яе рухалі другую шпулю, якая была падключана да крыніцы пастаяннага току;
* калі дзве шпулі наматаныя на агульны каркас і адну падключалі да гальванометра, а другую — да крыніцы току, то ток ў першай шпулі ўзнікаў пры змяненні току ў другой.
 
Ва ўсіх разгледжаных выпадках электрычны ток у ланцугу гальванометра ўзнікаў толькі пры змяненні магнітнага патоку праз паверхні, абмежаваныя віткамі шпулі, падключанай да гальванометра. Прычым значэнне сілы току, які ўзнікаў у контуры, не залежала ад спосабу змянення магнітнага патоку, а вызначалася толькі скорасцю яго змянення.
 
== Закон Фарадэя ==
Колькасна электрамагнітная індукцыя вызначаецца [[закон Фарадэя|законам Фарадэя]]:
 
 
Такім чынам, электрарухаючая сіла, што індуцыруецца ў контуры, тым большая, чым хутчэй змяняецца [[магнітны паток]] праз паверхню, абмежаваную гэтым контурам.
 
== Індукцыйны ток ==
[[Электрычны ток]], які ўзнікае ў замкнутым праводным контуры пры любым змяненні магнітнага патоку праз паверхню, абмежаваную гэтым контурам, называюць індукцыйным токам.
 
Для існавання току ў замкнутым электрычным ланцугу неабходна, каб на свабодныя зараджаныя часціцы дзейнічалі пабочныя сілы, г. зн. у ланцугу павінна быць крыніца [[электрарухаючая сіла]] (ЭРС). Крыніцай гэтых пабочных сіл з’яўляецца магнітны паток, змяненне якога з цягам часу стварае ў ланцугу ЭРС. Гэту ЭРС называюць электрарухаючай сілай індукцыі або ЭРС індукцыі. Калі ланцуг замкнуты, ЭРС індукцыі стварае індукцыйны ток, г. зн. узнікненне індукцыйнага току з’яўляецца другасным эфектам.
 
Згодна з [[правіла Ленца|правілам Ленца]] індукцыйны ток, які ўзнікае ў замкнутым праводным контуры, мае такі напрамак, што створаны ім магнітны паток праз паверхню, абмежаваную контурам, супрацьдзейнічае змяненню магнітнага патоку, якім выклікаецца гэты індукцыйны ток. Гэта азначае, што пры ўзрастанні магнітнага патоку магнітнае поле індукцыйнага току накіравана супраць знешняга поля, а пры змяншэнні — магнітнае поле індукцыйнага току накіравана так жа, як і знешняе поле.
 
== Гл. таксама ==
* [[Самаіндукцыя]]
* [[Індуктыўнасць]]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Фізіка: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / А. У. Грамыка і інш.; пер. з рускай мовы М. Н. Гальпяровіча, Т. У. Данілавай, Г. І. Кашэўнікавай. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2013. ISBN 978-985-471-584-1
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* [http://electricalschool.info/main/osnovy/401-jelektromagnitnaja-indukcija.html Про электромагнитную индукцию в «Школе для электрика»]
 
{{пачатак артыкула:Электрычнасць}}
 
{{дапісаць}}
[[Катэгорыя:Электрамагнітныя з’явы]]