Рым: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
}}
 
'''Рым''' ({{lang-it|Roma}}) — сталіца [[Італія|Італіі]] і самы вялікі і самы густанаселены горад у краіне і камуна, з больш чым 2,7 мільёну жыхароў у 1285 км². Горад размешчаны ў цэнтральна-заходняй частцы [[Апенінскі паўвостраў|італьянскага паўвострава]], на рацэ [[Тыбр]] у рэгіёне [[Лацыё]]. Гісторыя Рыма ахоплівае дзве з паловай тысячы гадоў. Горад быў сталіцай [[Рымскае каралеўства|Рымскага каралеўства]], [[Рымская рэспубліка|Рымскай рэспублікі]] і [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]], якая была дамінуючай сілай у [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] і землях [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'я]] больш за семсот год з [[I стагоддзе да н.э.|I стагоддзя да нашай эры]] да [[VII стагоддзе|VII стагоддзя нашай эры]]. З [[I стагоддзе|I стагоддзя нашай эры]] Рым быў рэзідэнцыяй [[папства]], а пасля сканчэння [[Візантыйская імперыя|візантыйскага]] панавання, у [[VIII стагоддзе|VIII стагоддзі]] ён стаў сталіцай [[Папская вобласць|Папскай вобласці]], і працягваў існаваць у такім статусе да [[1870]] года. У [[1871]] годзе Рым стаў сталіцай [[Каралеўства Італія (1861—1946)|Каралеўства Італіі]], якая [[1946]] годзе пераўтварылася ў [[Італія|Італьянскую Рэспубліку]].
 
Пасля Сярэднявечча, Рым знаходзіўся пад уладай Папаў, як то [[Аляксандр VI]] і [[Леў X]], які ператварыў горад у адзін з буйных цэнтраў італьянскага [[Адраджэнне|Адраджэння]], разам з [[Фларэнцыя]]й<ref>[http://www.questia.com/PM.qst?a=o&d=117042793 «Rome, city, Italy»]. Columbia Encyclopedia (6th ed.). 2009.</ref>. Сучасны выгляд [[Сабор Святога Пятра|Базіліка Святога Пятра]] атрымала ў тыя часы, а [[Сіксцінская капэла]] была распісана [[Мікеланджэла]]. Вядомыя мастакі і архітэктары, як то [[Даната Брамантэ|Брамантэ]], [[Джавані Ларэнца Берніні|Берніні]] і [[Рафаэль]] пражывалі некаторы час у Рыме, спрыяючы развіццю стыляў рэнесансу і [[барока]].