Раман Фёдаравіч Сангушка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычная замена шаблонаў
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
== Жыццяпіс ==
 
Раман Сангушка атрымаў выхаванне пры каралеўскім двары. Шмат часу юнак прысвячаў вайсковай службе. У 17 гадоў Раман, пасля трагічнай смерці старэйшага брата, становіцца галавой сям'і. Адначасова на чале свайго прыватнага вайсковага атрада, набранага са шляхты з маёнткаў сям'і [[Род Сангушкаў|Сангушкаў]], з 1555 года выходзіць на службу паводле універсалаўўніверсалаў караля. У гэтым годзе Сангушка накіроўваецца ў Кіеў пад камандаваннем гетмана [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Радзівіла Рудога]], каб абараняць горад ад магчымага нападу маскоўскіх войскаў. У наступным годзе Раман Сангушка са сваім атрадам праходзіў службу пад камандаваннем князя [[Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна Васіля Астрожскага]], маршалка [[Валынь|Валынскай зямлі]], і ў кастрычніку 1556 года быў адпушчаны са службы.
 
Ужо ў лютым 1557 года вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прызначыў Рамана Сангушку старостай [[жытомір]]скім. На вайсковую экспедыцыю ў [[Інфлянты]] ў тым жа годзе адправіў набраную на службу роту, а сам застаўся ў жытомірскім замку і фарміраваў гарнізон замка. У студзені 1558 года прыняў удзел у адпоры моцнаму нападу [[Крымскае ханства|крымскіх татараў]] на [[Падолле|Падолію]], знаходзячыся пад камандаваннем [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыя Хадкевіча]], у той час [[Ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]].
Радок 38:
26 лютага 1567 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст разаслаў да ўсіх вайсковых камандзіраў свой універсал, у якім паведамляў, што даручыў Раману Сангушку справы [[Польны гетман літоўскі|гетмана дворнага]]. Гэта не было прызначэнне на пасаду, але азначала выкананне абавязкаў.
 
У маі 1567 года Раман Сангушка, паводле загаду [[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч|Грыгорыя Хадкевіча]], узначаліў усе літоўскія атрады, якія знаходзіліся ў [[Віцебскае ваяводства|Віцебскім ваяводстве]] і перанёс сваю штаб-кватэру ў [[Чашнікі]]. У гэты час пад яго наглядам ішло будаўніцтва і ўзмацненне абарончых замкаў у [[Чашнікі|Чашніках]], [[Туроўля|Туроўлі]] і на рацэ [[Рака Сорыца|Сорыцы]]. Праводзіў тут даволі паспяхоыяпаспяховыя ваенныя дзеянні. Выступаў супраць [[Люблінская унія|Люблюнскай уніі]].
 
Пасля Люблінскага сойма Раман Сангушка некалькі месяцаў знаходзіўся ў сваіх маёнтках на Валыні, галоўным чынам у [[Несухаежы|Несухаежах]]. Як раз у гэты час атрымаў пасаду гетмана дворнага Вялікага княства Літоўскага, пасаду якога Сангушка фактычна займаў ужо некалькі гадоў.