Розніца паміж версіямі "Удзельнік:Liashko/Пясочніца2"

Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні [[Навіна (герб)|герба Навіна]]. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія адносіны, Вінцэнт-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе.
 
Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінуў у 1863 годзе.
 
Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску. Ян Баляслаў, як афіцэр расійскай арміі, выдатна валодаў рускай мовай. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»
 
У часе нараджэння Антона ў Шаўлях Ян Баляслаў працуе на Лібава-Роменскай чыгунцы, неўзабаве яго пераводзяць у Лібаву.
 
Малодшы брат [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]].
8 992

праўкі