Розніца паміж версіямі "Удзельнік:Liashko/Пясочніца2"

няма тлумачэння праўкі
=== Паходжанне, сям’я ===
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|міні|злева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўніверсітэт|Юр’еўскім універсітэце]]. 1910-я гады]]
Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія адносіны, Вінцэнт-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.
 
Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.
 
Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску. Ян Баляслаў, як афіцэр расійскай арміі, выдатна валодаў рускай мовай{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»
 
У часе нараджэння Антона ў Шаўлях Ян Баляслаў працуе на Лібава-Роменскай чыгунцы, неўзабаве яго пераводзяць у Лібаву.
* Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
* Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
* {{артыкул|аўтар= Сідарэвіч А. М.|загаловак= Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці|арыгінал= |спасылка= https://nn.by/?c=ar&i=122372|аўтар выдання= |выданне= nn.by|тып= |месца= |выдавецтва= |год= 2014|выпуск= |том= |нумар= |старонкі= |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= Сідарэвіч А. М.|archiveurl= |archivedate=}}
* Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
* Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;
9 040

правак