Масквіч-412: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Goshaproject (размовы | уклад)
→‎Гісторыя: Вычытка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 57:
Мадэрнізаваны аўтамабіль захоўваў галоўны недахоп свайго папярэдніка — недастатковую агульную шырыню кузава і каляю колаў пры досыць вялікай вышыні і высокім размяшчэнні цэнтра цяжкасці, што, акрамя зніжэння камфартабельнасці, у спалучэнні з рысорнай задняй падвескай адмоўна адбілася на ўстойлівасці і кіравальнасці «Масквіча». Гэта стала асабліва прыкметна ў параўнанні з аўтамабілямі «[[АўтаВАЗ|ВАЗ]]», якія з'явіліся ў той час і мелі больш аптымальныя суадносіны вышыні, цэнтра цяжкасці і шырыні каляі, якое ў спалучэнні з больш дасканалай задняй падвескай забяспечвала ім лепшыя хадавыя якасці. Пры гэтым грузападымальнасць аўтамабіляў ВАЗ і жывучасць іх хадавой часткі былі істотна ніжэй, што абумовіла на бліжэйшыя дзесяцігоддзі «падзел працы» паміж гэтымі аўтамабілямі — «Масквіч» стаў успрымацца ў ролі менш камфартабельнага, але больш моцнага і прахаднога аўтамабіля, які добра падыходзіць для паездак на прыроду або на лецішча з паклажай, у той час, як «Жыгулі» карысталіся славай камфартабельнай і дынамічнай «шашэйнай» машыны (пасля тая ж самая доля спасцігла і самі «класічныя» мадэлі ВАЗ у параўнанні з пярэднепрываднымі).
 
З істотных тэхнічных недапрацовак адзначалася схільнасць паліўнай помпы новага матора да перагрэву пры высокай тэмпературы навакольнага паветра, што было абумоўлена яго не зусім удала абраным размяшчэннем. Акрамя таго, каробка перадач, у асноўных сваіх дэталях атрыманая ў спадчыну па сутнасці яшчэ ад [[Масквіч-407|«407-й» мадэлі]], у пары з істотна больш магутным сілавым агрэгатам мела параўнальна невысокую даўгавечнасць і высокі працэнт заўчаснага выхаду з ладу. У астатнім, аўтамабіль атрымаў у спадчыну характэрныя для сваіх папярэднікаў высокую канструктыўную прастату, надзейнасць, непераборлівасць да ўмоў эксплуатацыі і догляду. У прыватнасці, рухавік «М-412», няне саступаючы па ступені фарсіравання, магутнаснага паказчыкаў і рэсурсу матораў ВАЗ, мог працаваць на маслах тыпу АС-8/М-8Б, у той час як для матора «Жыгулёў» патрабавалася асаблівае масла катэгорыі «Г» (М-12г і аналагічныя).
 
У [[1971]] годзе заводна заводзе МЗМА зведаўадбылася рэканструкцыюрэканструкцыя, пасля пуску новага канвеера аб'ём выпуску «Масквічоў» павялічыўся амаль у два разы.
 
У тым жа годзе [[Салон, аўтамабіль|інтэр'ер]] Масквічоў (і «408ІЭ», і «412ІЭ») вытворчасці АЗЛК прайшоў мадэрнізацыю: панэль прыбораў замест некалькіх асобных мяккіх накладак атрымала адну агульную, з'явіліся новыя абшыўкі дзвярэй, унутраныя ручкі і гэтак далей.