Масквіч-412: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
→‎Гісторыя: Вычытка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Goshaproject (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 37:
У выніку праведзенай мадэрнізацыі, са снежня 1969 абедзве мадэлі (і «М-408», і «М-412») атрымалі зменены кузаў, у які без пераробак маглі быць устаноўлены абодва сілавых агрэгата, якія знаходзіліся ў вытворчасці. Разам з невялікім знешнім асучасніваннем, мадэрнізаваны кузаў быў даведзены да адпаведнасці прынятым у тыя гады патрабаванням пасіўнай бяспекі, што было пацверджана сертыфікацыйнымі выпрабаваннямі ў [[Францыя|Францыі]]. У прыватнасці, усе кузавы атрымалі мацаванні для рамянёў бяспекі, якія сталі штатным абсталяваннем з 1969 года, а выступаючыя салонныя элементы сталі траўмабяспечнымі, з мяккімі накладкамі (з лютага 1969 года). Таму да пазначэнняў абедзвюх мадэляў былі дададзеныя літары І і Э, якія азначаюць адпаведнасць устаноўленым [[ЕЭК ААН]] нормам пасіўнай бяспекі і, адпаведна, патэнцыйную магчымасць экспартавання ў развітыя краіны. Наогул, «Масквіч-412ІЭ» стаў першым савецкім аўтамабілем, на якім пытанням пасіўнай бяспекі была ўдзелена сур'ёзная ўвага. Двухконтурная тармазная сістэма сур'ёзна палепшыла і актыўную бяспеку аўтамабіля. Пачынаючы з 1974 (1972?) года на бамперах з'явіліся іклы, якія таксама з'яўляліся элементам пасіўнай бяспекі — яны прадухілялі «паднырванне» машыны пад перашкоду.
 
Візуальная навізна абноўленага аўтамабіля забяспечвалася ўжываннем гарызантальных ліхтароў з трохвугольнымі паказальнікамі павароту ззаду і прамавугольных фар вытворчасці [[ГДР]] (таксама ставіліся на аўтамабілі [[Wartburg-353]]). Захоўваючы дэкаратыўныя плаўнікі, якія сімвалізавалі пераемнасць дызайну аўтамабіляў маркі «Масквіч», аўтамабіль атрымаў прынцыпова новае афармленне перадка: указальнікі паваротаў выцягнуліся і занялі месца пад фарамі, а рашотка радыятара атрымала ўзор у выглядзе клеткі з шырокімі нізкімі вочкаміпроразямі.
 
У серыю такія машыны пайшлі на МЗМА са снежня 1969 года, і прыкладна тады жа на Іжэўскім заводзе. Паралельна «Масквіч-412» атрымаў салон з паасобнымі пярэднімі сядзеннямі (яшчэ са студзеня 1968 года) і падлогавы рычаг каробкі перадач (з лістапада 1968 года), адначасова з новай, траўмабяспечнай (складваецца пры ўдары) рулявой калонкай і рычагом стаяначнага тормаза паміж пярэднімі сядзеннямі. «Масквіч-408» таксама атрымаў паасобныя сядзенні, але рычаг пераключэння перадач яшчэ нейкі час заставаўся на рулявой калонцы.