Масквіч-412: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Goshaproject (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 89:
Пад накрыўкай галоўкі блока цыліндраў, якая выліта з алюмінію, хавалася вельмі сучасная для 1967 канструкцыя: верхні размеркавальны вал, які прыводзіўся ў рух пласціністым ланцугом з зоркай-нацяжвальнікам, і клапаны, якія прыводзіліся каромысламі, што былі размешчаны літарай V па абодва бакі ад размеркавальнага вала. Гэтая схема шырока выкарыстоўвалася на высокапатэнцыяльных рухавіках тых гадоў — [[BMW]], [[Honda]] і гэтак далей.
 
Незвычайнай была і паўсферычная форма камеры згарання, якая забяспечвае лепшыя ўмовы згарання рабочай сумесі, стала быць - павялічвацьпавялічвае [[ККДз]] рухавіка. Аналагічнае рашэнне прынесла поспех сямейству рухавікоў HEMI амерыканскай фірмы Chrysler (выпускаюцца да гэтага часу з мінімальнымі зменамі) і вышэйзгаданаму BMW M10.
 
Блок цыліндраў быў выкананы з алюмінію з чыгуннымі зменнымі гільзамі, што дазваляла капітальна рамантаваць рухавік простай заменай гільзаў, якая не патрабавала сур'ёзнага станочнага абсталявання для расточвання, неабходнага ў выпадку рамонту чыгуннага блока цыліндраў.