Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
Увесну [[1880]] года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка [[Фальварак Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчына]], каля мястэчка [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснага]]. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў [[Мінск|Мінску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Ян Герман]] (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)|паўстання 1863—1864 гадоў]], загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.
 
Сям’я была [[Каталіцтва|каталіцкай]], у хаце гаварылі [[Польская мова|па-польску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Выхаваныя ў польскай культуры, сёстры Станіслава і Эмілія, пісалі пазней свае лісты Антону выключна па-польску{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}. [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]] наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
=== Раннія гады ===