Розніца паміж версіямі "Удзельнік:Liashko/Пясочніца2"

Адкат версіі 3021779 аўтарства Liashko (размова)
(Адкат версіі 3021779 аўтарства Liashko (размова))
Антон Луцкевіч нарадзіўся ў [[Шаўляй|Шаўлях]], дзе ягоны бацька працаваў на [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгунцы]]. У [[1887]] годзе Луцкевічы пераязджаюць у [[Ліепая|Лібаву]], з прычыны пераводу туды бацькі. У [[1895]] годзе сям’я пераязджае ў Мінск, праз паўгода пасля пераезду памірае бацька{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
Антон Луцкевіч паступае ў [[Мінская губернская гімназія|Мінскую губернскую гімназію]], якую заканчвае ў [[1902]] годзе. Луцкевіч адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе болей-меней свядомых беларусаў{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам [[Карусь Каганец|Карусём Каганцом]], браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Генрыхам Францішкам Татурам]], беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
У 1902 годзе Антон Луцкевіч заканчвае Мінскую губернскую гімназію. У гэтым жа годзе ён з братам Іванам едзе на вучобу ў Санкт-Пецярбург, дзе слухае поўны курс фізіка-матэматычнага факультэта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}. У 1902 годзе браты Луцкевічы і Вацлаў Іваноўскі арганізавалі Беларускі кружок народнай асветы. Мэтай гуртка было стварэння беларускай школьнай адукацыі і выдавецтва беларускіх кніг{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У 1903 годзе браты Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім засноўваюць палітычную арганізацыю [[Беларуская рэвалюцыйная грамада]] на базе ўжо існуючай [[Беларуская рэвалюцыйная партыя|Беларускай рэвалюцыйнай партыі]]. Мэтай арганізацыі з’яўлялася змаганне супраць самадзяржаўнай улады, за дэмакратычны лад: зямлю для сялян, фабрыкі і заводы для рабочых. Арганізацыя патрабуе свабоды для беларусаў: школы на беларускай мове і роўных правоў у краі{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=13}}.
 
Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсі]]тэта, юрыдычным факультэце [[Дэрпцкі ўніверсітэт|Дэрпцкага ўніверсітэт]]а. Адзін з заснавальнікаў у [[1903]] [[Беларуская рэвалюцыйная грамада|БРГ]]. Арыштаваны ў [[Мінск]]у ў [[1904]] за распаўсюджванне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад. У лютым [[1906]] сумесна з братам Іванам пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Там яны адразу перайшлі на нелегальнае становішча, бо распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара [[Павел Рыгоравіч Курлоў|П. Курлова]]. Замах здзейснілі [[Іван Пятровіч Пуліхаў|І. Пуліхаў]] і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне<ref>Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы / Антон Луцкевіч; [Уклад., прадм., камент., анатав. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 287 с. — С. 90. — ISBN 985-6730-09-0.</ref>. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог В. Іваноўскі, іх супрацоўнік па пецярбургскай студэнцкай дзейнасці<ref>Собственноручные показания А. И. Луцкевича // Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху... — С. 11.</ref>. Уваходзіў у склад рэдакцый газ. «[[Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у № 1 газеты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 з [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]]. 3 1911 саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча, з 1914 яе ўладальнік.
9 021

праўка