Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
склад
Радок 1:
{{Вызнч|1=Радыё Свабодная Еўропа}}, {{Вызн2|1=Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода}} ({{lang-en|Radio Free Europe/Radio Liberty}}) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам [[ЗША]]. Старшыня — Джэфры Гедмін<ref>Алесь Дашчынскі. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1736470.html Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў]// Радыё "Свабода". [[21 мая|21 траўня]] [[2009]]</ref>.
 
Радыёстанцыя створана ў [[1949]] у [[Нью-Ёрк]]у, з [[1950]] яе сядзібай стаў [[Мюнхен]]. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з [[Чэхаславакія]]й — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.
 
Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны [[Усходняя Еўропа|Усходней Еўропы]], якія пасля [[1945]] трапілі ў сферу ўплыву [[СССР]], а таксама на [[Літва|Літву]], [[Латвія|Латвію]] і [[Эстонія|Эстонію]] (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё "Свабода". Беларуская служба [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|Радыё "Вызваленне"]] пачала вяшчанне [[20 траўня]] [[1954]] года<ref>[http://www.svaboda.org/articleprintview/1733913.html Свабодзе — 55!]// Радыё "Свабода". [[18 мая|18 траўня]] [[2009]]</ref>.
 
У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў [[горад Прага|Прагу]]. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. [[Іран]], [[Ірак]], а яшчэ раней — на [[Афганістан]]).
 
Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнет, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё "Свабодная Еўропа" мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах<ref>Вольга Грынявіцкая. [http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14525 Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа...»]// Народная воля. №79-80 (3005-3006) [[26 мая|26 траўня]] 2009</ref>.
 
{{зноскі}}