Замкавая гара (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
У верхнім пласце з-за ўмоў залягання драўляныя рэшткі не захаваліся. Заходні бок вуліцы, што ішла ў напрамку поўнач—поўдзень, быў шчыльна забудаваны [[клець|клецямі]], сярод якіх вылучаўся дом з [[падлога]]й і [[глінабітныя пабудовы|глінабітнай]] [[печ]]чу. На ўсходнім баку вуліцы стаяла чатырохвугольная ў плане [[капліца]] з [[алтар]]ом і пахаваннямі ўнутры. Паводле раскопак найбольш інтэнсіўнае будаўніцтва ў Мсціславе прыпадае на [[1260-я]] гг. Прасочваюцца межы [[двор|двароў]], абнесеных [[вастракол]]ам. Выяўлены рэшткі абарончай [[данжон|вежы-данжона]], у якой, верагодна, размяшчалася і [[царква]]. У пачатку [[14 ст.]] [[пажар]] знішчыў большасць пабудоў у Мсціслава. Пасля аднаўлення горада змянілася яго [[планіроўка]].
 
Сярод знаходак — [[бронза]]вы [[энкалпіён |крыж-энкалпіён]] (канец [[12 ст.]]) з надпісам ''«Богородица помогай»'', фрагмент [[Мсціслаўская берасцяная грамата з Мсціслава(1980)|берасцяной граматы]], [[пісала|пісалы]] з надрапанымі [[літара]]мі НТА, Ж, РВ, [[шахматныя фігуры]] з дрэва і косці ([[пешка]] і [[ладдзя]]), асколкі [[шкло|шклянога]] [[келіх]]а з [[Арабская мова|арабскім надпісам]], рэшткі разбітых [[звон|званоў]], сагнуты [[наканечнік]] вялікай [[рагаціна|рагаціны]] [[12 ст.|12]]—[[13 ст.|13]] стст. У культурным пласце [[14 ст.|14]]—[[17 ст.|17]] стст. знойдзена шмат фрагментаў чорнаглянцаванага [[Паліваная кераміка|паліванага]] і [[шкло|шклянога]] [[посуд]]у, [[тэракота]]вая і паліхромная паліваная [[кафля]], гліняныя [[пісанка|пісанкі]], вырабы з [[жалеза]] і [[косць|косці]], дэталі [[арбалет]]аў, [[тыгель|тыглі]] і ліцейныя формы, асколкі гарматных [[Ядро (артылерыя)|ядраў]], 6 наканечнікаў [[страла|стрэл]] 1-й паловы — сярэдзіны [[17 ст.]] Выяўлены сляды [[гарбарства|гарбарнай]] майстэрні з кавалкамі [[скура|скур]] і касцянымі пласцінкамі-накладкамі на [[калчан]] з [[зааморфны арнамент|зааморфным]] і [[геаметрычны арнамент|геаметрычным арнаментам]]. Мясцовыя жыхары займаліся ў асноўным [[ганчарства|ганчарным]], [[гарбарства|гарбарным]], [[ювелірная справа|ювелірным]] і інш. рамёствамі, [[гандль|гандлявалі]] з [[Кіеў|Кіевам]], [[Валынь|Валынню]], [[Каўказ]]ам, апасродкавана — з [[Блізкі Усход|арабскім Усходам]].
 
У час раскопак у [[2014]] годзе выяўлены дом, які, верагодна, належаў камусьці з багатых гараджан, або з’яўляўся часткай княжацкага падворка. Тут былі выяўлены [[Мсціслаўская берасцяная грамата (2014)|берасцяная грамата]] [[XII ст.]], невялікае [[прасліца]] з надрапанымі на ім літарамі [[Ѯ]], [[А]], [[І]] і [[Л]], асколак візантыйскага куфля, распісанага [[золата]]м, крыжы-машчавікі [[XII]] — першай паловы [[XIII]] стагоддзя, рэшткі скуранога [[абутак|абутку]], мноства жаночых [[упрыгажэнне|упрыгажэнняў]], [[зброя]], а таксама кавалачак бяросты з прастаўленым на ёй знакам княжацкага [[трызуб]]ца<ref>[https://www.kp.by/daily/26257.4/3136374/ В Мстиславле нашли детские прописи XII века]</ref><ref name="budzma">[http://budzma.by/news/u-mscislavye-adshukali-samuyu-starazhytnuyu-na-byelarusi-byerascyanuyu-hramatu.html У Мсціславе адшукалі самую старажытную на Беларусі берасцяную грамату]</ref>.
Радок 22:
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Археалогія Беларусі|2}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}