Замкавая гара (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
У верхнім пласце з-за ўмоў залягання драўляныя рэшткі не захаваліся. Заходні бок вуліцы, што ішла ў напрамку поўнач—поўдзень, быў шчыльна забудаваны [[клець|клецямі]], сярод якіх вылучаўся дом з [[падлога]]й і [[глінабітныя пабудовы|глінабітнай]] [[печ]]чу. На ўсходнім баку вуліцы стаяла чатырохвугольная ў плане [[капліца]] з [[алтар]]ом і пахаваннямі ўнутры. Паводле раскопак найбольш інтэнсіўнае будаўніцтва ў Мсціславе прыпадае на [[1260-я]] гг. Прасочваюцца межы [[двор|двароў]], абнесеных [[вастракол]]ам. Выяўлены рэшткі абарончай [[данжон|вежы-данжона]], у якой, верагодна, размяшчалася і [[царква]]. У пачатку [[14 ст.]] [[пажар]] знішчыў большасць пабудоў у Мсціслава. Пасля аднаўлення горада змянілася яго [[планіроўка]].
[[Файл:Мсціслаўская берасцяная грамата.jpg|thumb|Мсціслаўская берасцяная грамата]]
 
Сярод знаходак — [[бронза]]вы [[энкалпіён |крыж-энкалпіён]] (канец [[12 ст.]]) з надпісам ''«Богородица помогай»'', фрагмент [[Мсціслаўская берасцяная грамата (1980)|берасцяной граматы]], [[пісала|пісалы]] з надрапанымі [[літара]]мі НТА, Ж, РВ, [[шахматныя фігуры]] з дрэва і косці ([[пешка]] і [[ладдзя]]), асколкі [[шкло|шклянога]] [[келіх]]а з [[Арабская мова|арабскім надпісам]], рэшткі разбітых [[звон|званоў]], сагнуты [[наканечнік]] вялікай [[рагаціна|рагаціны]] [[12 ст.|12]]—[[13 ст.|13]] стст. У культурным пласце [[14 ст.|14]]—[[17 ст.|17]] стст. знойдзена шмат фрагментаў чорнаглянцаванага [[Паліваная кераміка|паліванага]] і [[шкло|шклянога]] [[посуд]]у, [[тэракота]]вая і паліхромная паліваная [[кафля]], гліняныя [[пісанка|пісанкі]], вырабы з [[жалеза]] і [[косць|косці]], дэталі [[арбалет]]аў, [[тыгель|тыглі]] і ліцейныя формы, асколкі гарматных [[Ядро (артылерыя)|ядраў]], 6 наканечнікаў [[страла|стрэл]] 1-й паловы — сярэдзіны [[17 ст.]] Выяўлены сляды [[гарбарства|гарбарнай]] майстэрні з кавалкамі [[скура|скур]] і касцянымі пласцінкамі-накладкамі на [[калчан]] з [[зааморфны арнамент|зааморфным]] і [[геаметрычны арнамент|геаметрычным арнаментам]]. Мясцовыя жыхары займаліся ў асноўным [[ганчарства|ганчарным]], [[гарбарства|гарбарным]], [[ювелірная справа|ювелірным]] і інш. рамёствамі, [[гандль|гандлявалі]] з [[Кіеў|Кіевам]], [[Валынь|Валынню]], [[Каўказ]]ам, апасродкавана — з [[Блізкі Усход|арабскім Усходам]].