Замкавая гара (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
У час раскопак у [[2014]] годзе выяўлены дом, які, верагодна, належаў камусьці з багатых гараджан, або з’яўляўся часткай княжацкага падворка. Тут былі выяўлены [[Мсціслаўская берасцяная грамата (2014)|берасцяная грамата]] [[XII ст.]], невялікае [[прасліца]] з надрапанымі на ім літарамі [[Ѯ]], [[А]], [[І]] і [[Л]], асколак візантыйскага куфля, распісанага [[золата]]м, крыжы-машчавікі [[XII]] — першай паловы [[XIII]] стагоддзя, рэшткі скуранога [[абутак|абутку]], мноства жаночых [[упрыгажэнне|упрыгажэнняў]], [[зброя]], а таксама кавалачак бяросты з прастаўленым на ёй знакам княжацкага [[трызуб]]ца<ref>[https://www.kp.by/daily/26257.4/3136374/ В Мстиславле нашли детские прописи XII века]</ref><ref name="budzma">[http://budzma.by/news/u-mscislavye-adshukali-samuyu-starazhytnuyu-na-byelarusi-byerascyanuyu-hramatu.html У Мсціславе адшукалі самую старажытную на Беларусі берасцяную грамату]</ref>.
[[Файл:Amścisłaŭski zamak. Амсьціслаўскі замак (1654, 1912).jpg|thumb|Фрэска «Штурм мсціслаўскага замка маскоўскім войскам князя Трубяцкога ў 1654 г.». Здымак 1912 г. На Замкавай гары выразна вылучаецца царква XI-XII стст.]]
 
Паводле пісьмовых крыніц, на дзяцінцы існавалі 2 царквы — Багародзіцы і Св. Мікалая. Ад першай захаваліся фрагменты [[плінфа|плінфы]] рубяжа [[12 ст.|12]]—[[13 стагоддзе|13]] стст., рэшткамі другой з’яўляецца, відаць, выяўленая абарончая [[данжон|вежа-данжон]]. Канструкцыя апошняй дае падставу меркаваць, што [[храм абарончага тыпу|цэрквы абарончага тыпу]] існавалі ў [[Беларусь|Беларусі]] раней за [[15 стагоддзе|15]]—[[16 стагоддзе|16]] стст. (тады іх узводзілі з дрэва). Дзяцінец знішчаны ў [[1654]] у час штурму Мсціслава рускім ваяводам [[А. М. Трубяцкі]]м.