Альтынг: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arashonak (размовы | уклад)
Новая старонка: 'Альтынг (ісл. Alþingi «Усеагульны сход») — парламент Ісландыі. Упершыню сабраўся ў 930 годзе на …'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:05, 27 мая 2009

Альтынг (ісл. Alþingi «Усеагульны сход») — парламент Ісландыі. Упершыню сабраўся ў 930 годзе на Палях тынга (ісл. Þingvellir) на паўднёвым захадзе выспы, на паўночным беразе возера Тынгвадлаватн. Альтынг лічыцца самым старым парламентам, які дзейнічае да нашага часу. Тады прымаць удзел у альтынгу мелі права ўсе свабодныя мужчыны. Ад самага пачатку альтынг быў месцам не толькі прыняцця законаў, але і вырашэння спрэчак; законамі займалася так званая Лагрэта (ісл. Lögrétta), якая складалася галоўным чынам са жрацоў(ісл. goðar). У 1000 годзе на альтынгу большасць выказалася за прыняцце хрысціянства.