Сірмій: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
'''Сі́рмій''' (''Sirmium'') — горад у [[Панонія|Рымскай Паноніі]], які служыў рэзідэнцыяй імператара [[Галерый|Галерыя]] ў перыяд [[тэтрархія|тэтрархіі]]. Яго значэнне ў эпоху позняй антычнасці было такім вялікім, што [[Аміян Марцэлін]] назваў яго «славутай маці гарадоў». Сучасны горад на яго месцы — [[Срэмска Мітравіца]]. Ад Сірмія паходзіць назва гістарычнай вобласці [[Срэм]].
 
Да прыходу рымлян у I ст. да н.э. на месцы Сірмія было [[Ілірыя|ілірыйскае]] паселішча. У эпоху [[прынцыпат]]у горад служыў плацдармам для ваенных вылазак супраць дакаў і германцаў; шмат часу тут праводзіў [[Марк Аўрэлій]]. Выхадцамі горада былі імператары [[Герэній Этруск]], [[Гастыліян]], [[Дэцый]], [[Клаўдзій II]], [[Квінтыл]], [[Аўрэліян]], [[СпробПроб]], [[Максіміян]], [[Канстанцый II]] і [[Грацыян]].
 
У [[375]] імператар [[Валентыніян I|Валентыніян]] перанёс у Сірмій сваю рэзідэнцыю<ref>[http://www.roman-glory.com/04-02-09 Войны древнего Рима: Расцвет и закат Римской империи (Шустов В. Е.)]</ref>. [[Феадосій Вялікі]] быў абвешчаны імператарам у Сірміі. У IV—V стст. у горадзе прайшло пяць царкоўных сабораў; тут дзейнічалі Свв. [[Ірыней Сірмійскі]] і [[Анастасія Аковазбаўляльніца]]. Пасля падзення Рымскай імперыі ў Сірміі чаканілі манету каралі [[гепіды|гепідаў]]. У 870 архіепіскапскую кафедру ў Сірміі ўзначаліў [[Мяфодзій Салунскі]].