Розніца паміж версіямі "Пётр Міронавіч Машэраў"

др
няма тлумачэння праўкі
др
* [[1961]]: кандыдат у члены [[ЦК КПСС]], з [[1964]] член [[ЦК КПСС]];
* [[1965]]—[[1980]]: 1-ы сакратар [[Камуністычная партыя Беларусі, 1918|ЦК КПБ]].
Кандыдат у члены [[Палітбюро ЦК КПСС]] з [[1966]]. Дэпутат [[Вярхоўны савет СССР|ВС СССР]] 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з [[1966]] член ПрэзідыўмаПрэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
 
Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці [[Беларусь]] дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога [[СССР]]{{Крыніца?}}.
== Пасля смерці, ушанаванне памяці ==
[[File:Віцебск. 15.JPG|thumb|Бюст П. М. Машэрава ў Віцебску]]
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «[[ГАЗ-13|Чайка]]», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пахаваны [[7 кастрычніка]] [[1980]] на [[Усходнія могілкі|Усходніх (Маскоўскіх) могілках]] (участак № 18) у [[Мінск]]у.
 
[[Герой Савецкага Саюза]] ([[15 жніўня]] [[1944]]) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). [[Герой Сацыялістычнай Працы]] ([[10 лютага]] [[1978]]) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'юсямю ордэнамі Леніна, медалямі.
 
Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў [[Віцебск]]у. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: [[Праспект Машэрава, Мінск|праспект]] (колішняя Паркавая магістраль, цяпер [[Праспект Пераможцаў, Мінск|пр-т Пераможцаў]]) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.