Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Турнірная табліца: вынікі матчаў 30-га тура
вынікі сезону 2017
Радок 9:
|гарады = 14
|стадыёны = 21
|чэмпіён = [[ФК Прамень Мінск|Прамень (Мінск)]]
|разоў = 1
|2 месца = [[ФК Смалявічы-СТІ|Смалявічы-СТІ]]
|3 месца = [[ФК Тарпеда Мінск|Тарпеда (Мінск)]]
|дублёры =
|гульняў = 232
|галоў = 656
|гледачоў = 97200
|бамбардзір = [[Валерый Гарбачык]] (Смалявічы-СТІ), [[Юрый Казлоў]] (Прамень), [[Леанід Ханкевіч]] (Прамень)
|бгалоў = 1516
|лепшы =
|папярэдні сезон = [[Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016|2016]]
Радок 25:
 
'''Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017''' (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017|Вышэйшай лігі]]) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.
 
Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Першую палову чэмпіянату ўпэўнена правёў клуб [[ФК Смалявічы-СТІ|«Смалявічы-СТІ»]], які са значным адрывам займаў першы радок, аднак шэраг паражэнняў у другой палове сезону дазволіў канкурэнтам скараціць адставанне. У канцы сезону барацьбу за дзве пуцёўкі ў Вышэйшую лігу працягвалі чатыры каманды: сталічныя [[ФК Прамень Мінск|«Прамень»]] і [[ФК Тарпеда Мінск|«Тарпеда»]], «Смалявічы-СТІ» і гомельскі [[ФК Лакаматыў Гомель|«Лакаматыў»]]. Упэўнены фініш (9 перамог запар) дазволіў атрымаць перамогу ў турніры мінскаму [[ФК Прамень Мінск|«Промню»]], які пачынаў турнір са штрафам у 10 ачкоў. Другое месца занялі [[ФК Смалявічы-СТІ|«Смалявічы-СТІ»]], якія таксама трапілі ў Вышэйшую лігу.
 
== Склад удзельнікаў ==
У параўнанні з сезонам 2016, калі колькасць удзельнікаў часова скарацілася да 14, у сезоне 2017 зноў прымалі ўдзел 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2016 ([[ФК Гомель|«Гомель»]] і [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро»]]) перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі [[ФК Белшына|«Белшына»]] і [[ФК Граніт Мікашэвічы|«Граніт»]]. Апошні клуб Першай лігі 2016 [[ФК Ашмяны|«Ашмяны»]] выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2017 атрымалі [[ФК Хваля Пінск|«Хваля»]], [[ФК Асіповічы|«Асіповічы»]] і [[ФК Клецк|«Клецк»]]. У студзені 2017 года была зацверджана схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, па столькі ж каманд выбывае ў адваротным кірунку<ref>[http://www.football.by/news/95186.html Исполком АБФФ: ротация между лигами прежняя, легионеров на поле пять, трансляции улучшить]</ref>.
 
Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны [[ФК Нёман-Агра Стоўбцы|«Нёман-Агра»]] і [[ФК Маладзечна-ДЮСШ-4|«Маладзечна-ДЮСШ-4»]], амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры.
 
== Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам ==