Розніца паміж версіямі "Ізі Харык"

1 144 байты дададзена ,  2 гады таму
Дапаўненні пра ліст Сталіну 1936 г. і ў раздзел "Памяць"; выдаленне неправеранай інфармацыі (артыкул пра Харыка напісаў не Васіль Дэ Эм).
(Дапаўненні пра ліст Сталіну 1936 г. і ў раздзел "Памяць"; выдаленне неправеранай інфармацыі (артыкул пра Харыка напісаў не Васіль Дэ Эм).)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў [[Хедар|хедары]], а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Гомель|Гомеля]], аптэкарам у Барысаве<ref name=":1">http://belisrael.info/?p=12721</ref>. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у [[РСЧА|Чырвоную Армію]]. Служыў санітарам<ref name=":1" />. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]] на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)<ref name=":1" />, у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]]. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром<ref name=":1" />, а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)<ref name=":1" />. Разам з шэрагам іншых беларускіх пісьменнікаў у жніўні 1936 года падпісаў зварот да Сталіна з заклікам «да канца раскрыць і знішчыць усе змяіныя гнёзды трацкісцка-зіноўеўскай фашысцкай хеўры»<ref>http://belisrael.info/?p=13231</ref>.
 
У верасні 1937 года рэпрэсіраваны, ордэр на арышт падпісаў народны камісар унутраных спраў БССР [[Барыс Давыдавіч Берман|Барыс Берман]]<ref name=":1" />. Пасля катаванняў згадзіўся з усімі абвінавачваннямі<ref>http://rosenbloom.info/kharik/kharik.html</ref>. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Ізі Харык быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (пасяджэнне па яго справе доўжылася 15 мінут). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.
== Памяць ==
У 1998 г. адна з вуліц вёскі Зембін атрымала імя Ізі Харыка<ref name=":1" />.
 
У 2017 г. Ізі Харык стаў адным з герояў праекта «(Не)расстраляная паэзія»; была падрыхтавана прысвечаная яму адкрытая лекцыя<ref>https://www.youtube.com/watch?v=FpxhBjD3OYA&t=1485s</ref>, напісана песня на яго вершы<ref>https://www.youtube.com/watch?v=gnoiDSQ7JD8</ref>. У тым жа годзе з'явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра [[Тодар Кляшторны|Т. Кляшторнага]], [[Майсей Саламонавіч Кульбак|М. Кульбака]], [[Юлій Таўбін|Ю. Таўбіна]], І. Харыка<ref>http://belisrael.info/?p=13183</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* ''Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк).'' [https://www.svaboda.org/a/28784113.html Расстраляныя літаратары. Ізі Харык, сіяніст, які стаў камуністам і ад камуністаў загінуў] // Радыё Свабода, 10 кастрычніка 2017.
 
{{DEFAULTSORT:Харык}}
Ананімны ўдзельнік