Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, стыль, цёзкі
Радок 32:
У друку выступае з 1964 года. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пастаўлена радыёп’еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (з Б. Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца [[Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі|І. Грынявіцкага]]), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем’яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццёвыя лёсы i сталі матэрыялам для скрупулёзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006).
 
Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т.л. казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Наша Маша» (2002), «Прыгоды нуліка» (2007), «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008) і інш. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой народнай мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў [[Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр|Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі]] пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С. Клімковіч, муз. В. Войціка).
 
== Узнагароды ==