Маўі (востраў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Востраў Маўі у Маўі (востраў): ВП:НА
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 9:
| Найвышэйшы пункт = 3055
}}
 
 
[[File:Maui Island.jpg|alt=Востраў Маўі са спадарожніка|thumb|305x305px|Востраў Маўі са спадарожніка]]
Востраў '''Маўі''' ({{lang-haw|Maui}}) — другі па велічыні ў [[Гавайскія астравы|Гавайскім архіпелагу]], з плошчай 1883 км². Адміністрацыйная акруга Маўі таксама ўлучае астравы [[Малакаі]], Ланаі і незаселены Кахоолавэ. Маўі - трэці па колькасьці насельніцтва востраў штата [[Гаваі]], налічваючы 144444 жыхароў (паводле перапісу ў 2010 годзе). Найбуйнейшы горад і камерцыйны цэнтр - горад Кахулуі з насельніцтвам 26337 асобаў. Адміністрацыйны цэнтр — суседні горад Вайлуку, дзе разьмешчаны акруговы ўрад Маўі. Іншыя буйныя гарады: Кіхэі, Лахáйна, Макавáо, Паíя, Кýла, Хáйку і Хáна.
 
Маўі атрымаў назву ад легендарнага гавайскага паўбога [[Маўі]], што паводле паданьняў спрычыніўся да стварэньня Гавайскіх астравоў. Першапачаткова востраў называўся 'Іхікапалаўмаэва. Традыцыйная мянушка - "Далінны востраў" (The Valley Isle).
Радок 20 ⟶ 19:
 
== Гісторыя ==
Палінезійцы з [[Маркізскія астравы|Маркізскіх астравоў]] і [[Таіці]] былі першымі пасяленцамі на Маўі. Таіцянцы ўвялі строгую сістэму [[табу]] (kapu), якая ўплывала на ўсе аспекты жыцця астравіцянаў. Напрацягу доўгага часу востраў захоўваў адносную незалежнасць, пакуль кароль [[Камехамеха I]] з вострава Гаваі не захапіў яго напрыканцы 18га стагоддзя.
 
26 лістапада 1778 года капітан [[Джэймс Кук]] стаў першым еўрапейцам, пабачыўшым востраў. Кук ніколі не быў на Маўі, бо не знайшоў прыдатнага месца высадкі, і ў 1786 годзе францускі капітан [[Жан-Франсуа дэ Лаперуз]] стаў першым прадстаўніком заходняй цывілізацыі, хто наведаў востраў. За ім прыбылі сотні гандляроў, кітабояў, лесарубаў і місіянераў.
 
Падчас росквіту кітабойнага бізнэсу ў 1843-1860 гадах, калі дынамічны рост насельніцтва ЗША патрабаваў усё больш кітовага тлушчу для асвятлення вуліцаў, Лахайна дасягнула піку развіцця. Напрацягу адзінага сезона порт наведвалі да 400 караблёў. Развіццё нафтавага бізнэсу у другой палове 19га стагоддзя прывяло да заняпаду кітабойнага промыслу, падзення статусу Лахайны і Маўі, і пераносу цэнтра эканамічнай і палітычнай дзейнасці на востраў [[Ааху]].
[[File:Haleakala crater (1).jpg|alt=Кратэр спячага вулкану Халеакала|thumb|303x303px|Кратэр спячага вулкану Халеакала]]
== [[Эканоміка]] ==
Дзве найважнейшыя галіны эканомікі Маўі - сельская гаспадарка і турызм. Найбольш пашыраныя культуры ўлучаюць: [[цукровы трыснёг]], [[Ананас|ананасыананас]]ы, [[Банан|бананыбанан]]ы, [[авакада]], [[папайя|папайю]], [[кава|каву]] і [[макадамія|макадамію]]. З іх цукровы трыснёг займае больш за 150 кв.км. Вельмі пашыраная таксама жывёлагадоўля.
 
Востраў мае дзве малочныя фермы (Haleakala Dairy i Surfing Goat Farm), адзіны на Гаваях вінаробны завод на ранчо Улупалакуа, што спецыялізуецца ў прыватнасці на ананасавым віне, два водачныя заводы, а таксама мноства прыватных фермаў. Усе гэтыя прадпрыемствы надзвычай папулярныя сярод наведвальнікаў Маўі.
Радок 34 ⟶ 33:
Штогод Маўі вітае больш за два мільёны турыстаў, большасць з іх прыяжджае з [[ЗША]]. Сярод самых вядомых турыстычных месцаў - вулкан Халеакала, маляўнічая дарога ў Хану, былая сталіца [[Гавайскае каралеўства|Гавайскага каралеўства]] Лахайна, урадлівая горная даліна Іяо, а таксама курорты Каанапалі і Кіхэi. Пляжы Маўі заслужылі славу сваімі рознакаляровымі пяскамі і біялагічнай разнастайнасцю. Агульнавядомы сярод нырцоў кратэр Малакіні, размешчаны ля паўднёва-заходняга берага. У сярэдзіне кратэру сустракаюцца дзесяткі відаў рыбаў, значная частка якіх эндэмічная для Гаваяў.
 
Маўі мае мноства палёў для гульні ў [[гольф]], а ўзімку зьяўляецца месцам збору [[сёрфінг|сёрфінгістаў]]істаў з усяго свету.
 
{{Гавайскія астравы}}
 
[[Катэгорыя:Гавайскія астравы]]
[[Катэгорыя:Заселеныя Гавайскія астравы]]
[[Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі]]