Інстытут эканомікі НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎1936—1941 гг.: вікіфікацыя
Радок 12:
=== 1936—1941 гг.===
У [[1936]] Інстытут увайшоў у склад [[Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі|Аддзялення грамадскіх навук АН БССР]].
Фармаванне і першыя гады станаўлення Інстытута эканомікі праходзілі ў [[рэпрэсіі ў БССР|складаным унутрыпалітычным і гістарычным становішчы]]. Рашэннем [[Бюро Цэнтральнага камітэта КПБ|Бюро ЦК КП(б)Б]] ад 05.01.[[1938]] г. Інстытут эканомікі быў скасаваны як «установа, што не апраўдала сябе». Дадзеная акцыя ў другі раз, як і ўжо адзначаная раней расправа над шэрагам беларускіх навукоўцаў, якая мела месца ў канцы 20-х гадоў, сведчыла аб тым, што навукова-даследчая і адукацыйная функцыі Акадэміі навук і яе інстытутаў ўжо да сярэдзіны 30-х гадоў ўвайшлі ў супярэчнасць з ідэалагічнымі задачамі, ускладзенымі на іх кіраўніцтвам краіны і рэспублікі. Аднак пасля «скасавання» Інстытута эканомікі АН БССР «аскепкі» яго структурных падраздзяленняў працягвалі працаваць у складзе розных акадэмічных інстытутаў. Ужо ў лістападзе 1939 г. яны былі аб'яднаны ў ''групу эканомікі АН БССР'', а яе загадчыкам быў прызначаны [[Сяргей Мікалаевіч Малінін|С. М. Малінін]]. У лютым 1940 г. [[СНК БССР]] прыняў рашэнне аб арганізацыі ў рамках АН БССР ''Навукова-даследчага інстытута эканомікі'', што было фактычна ўзнаўленнем раней скасаванага Інстытута эканомікі.
 
У перыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] НДІ эканомікі быў эвакуяваны ў Маскву.