Луі Даву: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: Пётр Іванавіч Баграціён
Радок 92:
Скончыў ваеннае вучылішча ў [[горад Асер|Асеры]] ў [[1785]] і [[Парыж]]ы [[1778]]. У [[1789]] годзе падтрымаў [[Вялікая французская рэвалюцыя|рэвалюцыю]] і перайшоў у рэвалюцыйную армію, пасля чаго ў 1793 годзе стаў генералам. Удзельнічаў у вайне супраць [[першая антыфранцузкая кааліцыя|першай антыфранцузкай кааліцыі]], [[грамадзянскай вайне ў Вандэі]], [[Егіпетская кампанія|Егіпецкай]] і [[Італьянская кампанія|Італьянскай кампаній]].
 
Даву лічыўся аднім з найвыдатнейшых палкаводцаў [[Напалеон]]а. У 1807—08 гадах быў генералам-губернатарам [[Варшаўскае герцагства|Варшаўскага герцагства]]. З [[1811]] камандзір першага Эльбскага абсервацыйнага корпуса, які ў студзені [[1812]] года ператвораны ў першы корпус «[[Вялікая армія|Вялікай арміі]]» для вайны супраць [[Расія|Расіі]]. У ходзе [[Віленская аперацыя|Віленскай аперацыі]] 1812 Даву спрабаваў акружыць другую рускую армію [[Пётр Іванавіч Баграціён|П.І. Баграціёна]]; заняў [[23 чэрвеня]] [[Валожын]] і [[26 чэрвеня]] [[Мінск]], чым парушыў сувязь паміж рускімі арміямі. З-за недысцыплінаванасці [[Жэром Банапарт|Жэрома Банапарта]], які адмовіўся падначаліцца Даву, Баграціёну ўдалося адысці на [[Бабруйск]]. Праследуючы другую армію, Даву ўзяў [[Магілёў]], у [[бой каля Салтанаўкі|баі каля Салтанаўкі]] адкінуў Баграціёна на поўдзень, але не змог перашкодзіць яго пераправе на левы бераг [[рака Днепр|Дняпра]]. 22 ліпеня першы корпус злучыўся з галоўнымі сіламі Напалеона каля [[Дуброўна|Дуброўны]], у далейшым удзельнічаў у [[Смаленская аперацыя 1812|Смаленскай аперацыі 1812]]. У [[Барадзінская бітва|Барадзінскай бітве]] Даву быў паранены. Пры адступленні з [[Масква|Масквы]] Даву камандаваў ар'ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім корпусе.
 
У [[1813]]—[[1814|14]] камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай [[Гамбург]]а. У час «[[Сто дзён Напалеона|Ста дзён]]» Напалеона быў ваенным міністрам. Пры [[другая рэстаўрацыя Бурбонаў|другой рэстаўрацыі Бурбонаў]] звольнены з арміі і да [[1817]] высланы пад нагляд паліцыі.