Станіслаў Баніфацы Юндзіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 37:
}}
{{цёзкі2|Юндзіл}}
'''Станіслаў Баніфацы Юндзіл''' ({{lang-pl|Stanisław Bonifacy Jundziłł}}; {{ДН|6|5|1761}}, в. [[Ясенцы]], [[Лідскі павет]] (цяпер [[Воранаўскі раён]]) — {{ДС|15|4|1847}}) — батанік, заолаг і прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету [[Беларусь|Беларусі]], доктар філасофіі і тэалогіі (1798), прафесар батанікі і заалогіі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], загадчык кафедры гісторыі прыроды.<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Юндзилл Станислав Бонифаций
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 711
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>.
 
Станіслаў Юндзіл — адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету [[Беларусь|Беларусі]]; будучы тэолагам, у ліку першых тлумачыў працэсы жыцця з [[Матэрыялізм|матэрыялістычных]] пазыцый<ref name="savuk">Антось Савук. [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/scientists/jundzill/02/Станіслаў_Юндзіл.html Паслядоўнік Лінэя: 240 год з дня нараджэння С. Б. Юндзіла] // «Лідскі летапісец» № 14, 2000.</ref>.
Радок 49 ⟶ 66:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Род Юндзілаў|Юндзілаў]] гербу «[[Лебедзь (герб)|Лебедзь]]», сын Бенедыкта і Ружы з [[Род Даўгялаў|Даўгялаў]].
 
Пачатковую адукацыю Станіслаў Баніфацы Юндзіл атрымаў у бацькоўскім доме ад хатніх настаўнікаў. Затым тры першыя класы скончыў у піярскім калегіуме ў [[Ліда|Лідзе]], тады юнак намерыўся пасвяціць сябе ў духоўны сан у [[Піяры|ордэне піяраў]]. У Любяшоў на Валыні ([[Украіна]]) у 1777 ён прыехаў для праходжання ордэнскага навіцыяту. Атрымаўшы пасвячэнне на ксяндза, 2 гады настаўнічаў у піярскіх школах, спачатку ў Расенях, а потым у [[Вільнюс|Вільні]]. У 1781-84 C. Б. Юндзіл працягвае вучобу ў Віленскай акадэміі, дзе вывучае філасофію, геалогію, фізіку, хімію, тэалогію. Яму давялося слухаць лекцыі па гісторыі прыроды ў запрошанага працаваць ва ўніверсітэт вядомага французскага вучонага, біёлага і ўрача [[Жан Эмануэль Жылібер|Жана Эмануэля Жылібера]], які першы пачаў сістэматычнае вывучэнне [[флора|флоры]] і [[Фаўна|фаўны]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="БС"/>. У 1781—1782 гадах Э. Жылібер выдаў 5-томную працу «Флора Літвы», да якой С. Юндзіл неаднойчы звяртаўся ў сваіх даследаваннях.
 
=== Праца ў піярскай школе ===
Радок 59 ⟶ 76:
=== Навуковая дзейнасць ===
[[Выява:Opisanie roslin.jpg|thumb|250px|Тытульная старонка {{langi|pl|«Opisanie roslin w prowincyi W.&nbsp;K.&nbsp;L. naturalnie rosnących według układu Linneusza»}}]]
З 1790 Юндзіл распачынае чытаць лекцыі па заалогіі і гісторыі прыроды ў піярскіх школах. Яго педагагічная дзейнасць ускладнялася адсутнасцю неабходнага дыдактычнага матэрыялу і падручнікаў. Гэта падштурхнула вучонага да складання адпаведных настаўленняў-дапаможнікаў, у якіх даў звесткі пра лекавыя расліны Беларусі, Літвы і Польшчы і іх выкарыстанне. Разам з настаўленнем быў створаны і навуковы трактат па батаніцы, бібліяграфічны нарыс. Другой і найбольш значнай працай стала «Апісанне лiтоўскіх раслін паводле сістэмы Лінея» (Вільня, 1811)<ref name="БС"/>, за якую кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] ўзнагародзіў Юндзіла залатым медалём «Merentibus». Другі такі медаль Юндзіл атрымаў за даследванне «Аб саляных радовішчах і солі ў Стоклішках» (Вільня, 1792), якое ён прадставіў каралю разам з пробамі солі<ref name="БС"/>, атрыманай шляхам вымарожвання з вады.
 
[[Файл:Stanisłaŭ Jundził. Станіслаў Юндзіл (1835).jpg|250px|міні|злева|Партрэт невядомага аўтара, 1835]]
Радок 68 ⟶ 85:
У 1801 годзе, калі нашэсці саранчы сталі сапраўдным бедствам у паўднёвых раёнах краіны, вучоны-практык быў запрошаны для абмеркавання сродкаў ад пагрозы распаўсюджання насякомых. Ім былі распрацаваны метады знішчэння гэтага шкодніка, якія, размножаныя друкам, былі разасланы па ўсіх паветах. Матэрыялы выступлення былі надрукаваны пад назвай «Дысертацыя аб саранчы і спосабах яе знішчэння».
[[Выява:Stanisłaŭ Jundził. Станіслаў Юндзіл (1822).jpg|250px|thumb|[[Ян Рустэм]]. Партрэт С. Юндзіла, [[1822]]]]
Заслугі С. Б. Юндзіла былі прызнаныя сярод вучоных. У 1798 ён атрымаў ступень доктара філасофскіх навук, у 1800 — ступень доктара тэалогіі, з 1800 выконваў абавязкі цэнзара духоўнай літаратуры і гэтай справай займаўся два гады, у 1799 годзе выдаў кнігу «Прыкладная батаніка, ці звесткі аб уласцівасцях і ўжытку раслін у гандлі, эканоміцы, рукадзеллі, аб іх радзіме, размнажэнні і даглядзе»<ref name="БС"/>. Юндзіл таксама займаўся выкладаннем у Акадэміі курсу мінералогіі. У 41 год (1802) ён атрымаў пасаду прафесара гісторыі прыроды, якую займаў да 1824, узначаліў аднайменную кафедру, заснаваную Жыліберам<ref name="БС"/>. У 1804-05 у Варшаве выходзяць «Асновы батанікі» Юндзіла ў 2-х частках (2-е выд. ў 1818, 3-е — у 1829). А ў 1807 — «Кароткі курс заалогіі»<ref name="БС"/> ў чатырох частках (2-е выд. — 1827). Гэтая праца ўжывалася ў якасці падручніка ўва ўсіх школах, падпарадкаваных Віленскаму ўніверсітэту, а таксама ў Варшаўскім герцагстве. Станіслаў Баніфацы па роду сваіх з'яўляўся сябрам многіх таварыстваў, у тым ліку Варшаўскага таварыства сяброў навукі (з 1801), Маскоўскага таварыства натуралістаў (з 1807), Сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве (з 1811), Пецярбургскага фармацэўтычнага таварыства. У 1805-06 быў сурэдактарам [[Dziennik Wileński|«Дзенніка Віленскага»]], дзе змяшчалася шмат артыкулаў самаго Юндзіла. У 1810 дабраахвотна адмовіўся на карысць заняткаў навукай ад абрання і зацверджання віленскім кафедральным канонікам. У 1812 Аляксандр II, будучы ў Вільні, адарыў сваёй ласкай Юндзіла, а граф Румянцаў падараваў вучонаму бронзавы бюст Лінэя, які потым упрыгожыў батанічны сад.
 
=== Апошнія гады жыцця ===