Вольга Гапеева: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
Выступала як куратарка, перакладчыца і аўтарка анталогіі «Лінія Фронту» (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і «Лінія Фронту — 2» (2007), «Анталогія латвійскай паэзіі» (2013), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі «У танцы ліхтароў» (''Im Lichtertanz'', 2004), а таксама кнігі [[Рыгор Барадулін|Р. Барадуліна]] «Ксты» (Ksty) (пераклад на англійскую, 2006).
 
Кніга Вольгі Гапеевай «Сумны суп» (2014) — гэта гісторыі для дарослых дзяцей. Тут слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні.
 
Кніга паэзіі «Граматыка снегу» (2017) пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі.
 
Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую, латышскую, славенскую, грузінскую, галандскую, рускую мовы.