Говард Картэр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др Correct Carter House
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 38:
Тандэм Картэра і Карнарвана неўзабаве стаў сусветна знакамітым: азартны Карнарван знайшоў храбрага, практычнага і самаадданага энтузіяста, які ідэальна падыходзіў для рэалізацыі ідэі, якой быў апантаны лорд — знаходкі грабніцы невядомага датуль эфемернага фараона канца XVIII дынастыі — Тутанхамона. Навуковая супольнасць скептычна паставілася да пошукаў Картэра і Карнарвана, а неўзабаве і сам лорд страціў цікавасць да няўдалых раскопак. Аднак [[4 лістапада]] [[1922]] года Картэр знайшоў засыпаны ўваход у грабніцу [[KV62]], прычым пячатка на дзвярах апынуліся некранутай, што ўсяляла надзею на магчымасць найбуйнейшага археалагічнага адкрыцця стагоддзя. Будаўнікі пахавальні фараона XX дынастыі [[Рамсес VI|Рамсеса VI]], мабыць, засыпалі шлях у грабніцу Тутанхамона, што тлумачыла яе адносную захаванасць.
 
[[Выява:Luxor, West Bank, Stoppelaere House, Egypt, Oct 2004CarterHouseSouthSide.jpg|thumb|Дом каля фіванскага некропаля, у якім працаваў Картэр]]
[[26 лістапада]] 1922 года Картэр і Карнарван сталі першымі за тры тысячагоддзі людзьмі, якія спусціліся ў грабніцу (рабаўнікі, якія маглі пабываць у грабніцы, відавочна, спускаліся ў яе яшчэ ў часы XX дынастыі). Пасля працяглых раскопак [[16 лютага]] [[1923]] года Картэр, нарэшце, спусціўся ў пахавальную камеру грабніцы («Залаты палац»), дзе знаходзіўся саркафаг фараона. Сярод пахаванага з ім начыння і іншых прадметаў было выяўлена мноства ўзораў мастацтва, якія насілі адбітак уплыву Амарнскага перыяду. Грабніца юнака-цара, якая заставалася запячатанай больш за тры тысячы гадоў, апынулася практычна не кранутай раскрадальнікамі грабніц і змяшчала звыш тры з паловай тысячы прадметаў мастацтва, большая частка якіх знаходзіцца цяпер у [[Каірскі егіпецкі музей|Каірскім музеі]]. Самым вядомым экспанатам музея лічыцца знойдзеная ў той жа грабніцы пасмяротная [[маска Тутанхамона]], выкананая з 11,26 [[Кілаграм|кг]] чыстага золата і мноства каштоўных камянёў.