Апулей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 3:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
[[File:Opera omnia.tif|thumb|Opera omnia, 1621]]
Апулей нарадзіўся ў горадзе Мадаўра на мяжы Гетуліі і Нумідыі ў сучасным [[Алжыр]]ы. Дата яго нараджэння вызначаецца аб'ектыўнымі звесткамі і на падставе яго творчасці. Агульнапрыняты гісторыкамі год 124/125 н.э. Апулей быў сынам заможнага высокага рангу чыноўніка і атрымаў добрую адукацыю. Вучыўся ён адразу ў родным горадзе, а пазней у [[Карфаген]]е, дзе выявіў схільнасць да рыторыкі і філасофіі. Атрымаўшы пасля бацькавай смерці значны спадак і свабоду дзеяння, выехаў у [[Афіны]]. Там, далучыўшыся да школы платонікаў, працягваў вывучаць філасофію, а пасля таго шмат падарожнічаў, наведаў розныя далёкія правінцыі імперыі і ўрэшце прыбыў у Рым. У сталіцы дасканала авалодаў лацінскай мовай і пачаў выступаць у судзе ў якасці адваката. Жыццё ў вялікім горадзе вымагала значных сродкаў, калі запас іх вычарпаўся, а заробак аказаўся недастатковым, прыйшлося яму вярнуцца на радзіму ў Мадаўру. Тут пражыў некалькі гадоў, займаючы ў гарадской управе значныя пасады.