Цэнтральнабеларускі масіў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Абмежаваны на паўночным усходзе Налібоцкім, на поўдні — Свіслацкім і Ляхавіцкім разломамі і серыяй паўночных прыбартавых разломаў [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]], на захадзе — ізагіпсай паверхні фундамента -200 м. Мае форму кліна, выцягнутага з захаду на ўсход па лініі [[Гродна]]—[[Капыль]], даўжыня 230 км, шырыня асновы 160 км.
 
Паверхня крышталічнага фундамента ў цэнтральнай і ўсходняй частках прыўзнята на [[Бабаўнянскі выступ|Бабаўнянскім выступе]], на паўночных і заходніх схілах апушчана да -200 м. Цэнтральнабеларускі масіў уяўляе сабой сістэму блокавых падняццяў. У яго межах выдзяляецца шэраг больш дробных структур ([[Зэльвенская брахіантыкліналь|Зэльвенская]], Дзятлаўская, Іўеўская антыкліналі, Слонімскі купал, Мастоўскае падняцце і інш.).
 
Платформавы чахол складзены з фрагментаў валынскай і валдайскай серый [[венд]]у, якія залягаюць пераважна на паўночных і паўднёвых схілах і ў паніжэннях паміж адносна прыўзнятымі блокамі ў цэнтральнай частцы, а таксама з [[мелавы перыяд|мелавых]], [[палеаген]]авых, [[неаген]]авых і [[антрапаген]]авых адкладаў. На ўсходзе ў ніжняй частцы чахла захаваліся фрагменты палескай серыі сярэдне-верхняга [[рыфей|рыфею]]. Мелавыя і антрапагенавыя адклады залягаюць суцэльным покрывам. У цэнтральнай і заходняй частцы (Мастоўска-Дзятлаўскі блок) фундамент перакрываецца мелавымі адкладамі, у найбольш прыўзнятай усходняй частцы (Бабаўнянскі выступ) і месцамі ў цэнтральнай — антрапагенавымі.