Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 70:
 
== Гісторыя ==
[[Файл: 1. Ужгород. Вул. Фединця (Будинок хімічного факультету УжНУ).jpg Будынак медычнага факультэта, дзе ўніверсітэт распачаў работу ў 1945 г.]]
Гісторыя адкрыцця вышэйшай навучальнай установы на Закарпацці вельмі цікавая. Знаходзячыся ў складзе розных дзяржаў (Венгрыя, Аўстрыйская імперыя, Аўстра-Венгрыя, Чэхаславакія), спробаў арганізацыі вышэйшай адукацыі было нямала. Упершыню пра гэта было адкрыта заяўлена на І-м славянскім з'ездзе ў Празе 7 чэрвеня 1848 г., на якім былі задэклараваны намеры стварыць спачатку багаслоўскія і настаўніцкія семінарыі, а пасля і вышэйшыя інстытуты-гімназіі, ліцэі, універсітэт. На жаль, гэтыя патрабаванні не былі задаволеныя аўстрыйскім урадам, таму 13 кастрычніка 1848 г. група закарпацкі культурных дзеячаў на чале з А. Дабранскім звярнуліся да аўстрыйскага імператара з просьбай даць дазвол на адкрыццё вышэйшай навучальнай установы у г. Ужгарадзе. Гэтую заяву спасцігл той ж лёс, што і папярэднія.
 
Радок 81:
5 снежня 1944 г. Народная Рада Закарпацкай Украіны прымае дэкрэт «Аб арганізацыі вышэйшых школ на Закарпацкай Украіне». Не задавальняючыся толькі аднымі заявамі, 19 ліпеня 1945 г. ЦК КПЗУ і НРЗУ прымаюць сумеснае пастанову аб стварэнні «Закарпата-Украінскага ўніверсітэта». У гэтай пастанове прадугледжвалася арганізацыя вышэйшай навучальнай установы з 4-х факультэтаў: гістарычнага, філалагічнага, біялагічнага і медыцынскага; перадача ў распараджэнне Універсітэта памяшканняў; стваралася камісія, якая павінна была выканаць пастаўлены план работ да 1 кастрычніка 1945 г.; сабраць прафесійны выкладчыцкі калектыў і абвясціць з 20 ліпеня 1945 г. набор студэнтаў (па 60 чалавек на факультэт).
 
[[Файл:Будівля Ужгородської гімназії, тепер - Хімічний факультет УжНУ.JPG|thumb|Будынак химичнага факультэта]]
Не гледзячы на ўсе старанні, мясцовым ўладам выключна ўласнымі сіламі не ўдалося забяспечыць функцыянаванне вну. Менавіта таму, ЦК КПЗУ і НРЗУ звярнуліся ў цэнтральныя кіруючыя органы УССР (хоць дэ-юрэ Закарпацце яшчэ не ўваходзіла ў яе склад, але фактычна ўсе пытанні вырашаліся ў Маскве ці Кіеве). Зварот не застаўся без увагі і 18 кастрычніка 1945 г. ЦК КП(б)У і Савет Народных Камісараў УССР прынялі сумесную пастанову «Аб адкрыцці дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Ужгарадзе».