Вялікае Княства Маскоўскае: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 70:
|п7 =
}}
'''Вялікае Княства Маскоўскае''' — сярэднявечнаясярэдневяковая ўсходнееўрапейская дзяржава.
{{Змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Вылучылася з [[Уладзімірскае вялікае княства|Уладзімірскага вялікага княства]] ў [[1260-я|60-х]] — пачатку [[1270-я|70-х]] гадоў [[XIII стагоддзе|XIII стагоддзя]] і з канца XIII стагоддзя заняла ў ім дамінуючае становішча. На працягу ўсяго [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]] актыўную барацьбу за вялікае ўладзімірскае княжанне вяло таксама [[Цвярское Вялікае Княства|Цвярское княства]], у [[1350-я|1350]]—[[1360-я|1360-х]] — [[Суздальскае княства|Суздальскае]], але, як правіла, менавіта маскоўскія князі насілі тытул вялікага князя ўладзімірскага, на што да [[1462]] года трэба было атрымліваць ярлык ханаў [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. Па ініцыятыве маскоўскіх князёў рэзідэнцыя агульнарускага мітрапаліта была перанесена ва [[горад Уладзімір|Уладзімір]] ([[1300]]), пазней у Маскву ([[1328]]). Асновы палітычнай і эканамічнай магутнасці Масквы былі закладзены [[Іван I Каліта|Іванам I КалітамКалітой]] ([[1325]]—[[1340]]), які дамогся права збору татарскай даніны на [[Русь|Русі]] і фактычна ператварыў Маскву ў галоўнага правадніка татарскага ўплыву, што асабліва яскрава выявілася ў падаўленні вызваленчага паўстання ў [[Цвер]]ы ([[1327]]). Да канца XIV стагоддзя ў паўночна-ўсходняй Русі склалася сістэма незалежных адно ад аднаго «вялікіх княжанняў» — Уладзімірскае (фактычна Маскоўскае), Цвярское, [[Разанскае вялікае княства|Разанскае]], [[Смаленскае вялікае княства|Смаленскае]], [[Ніжагародскае вялікае княства|Ніжагародскае]]. Паслядоўная палітыка Івана Каліты і яго пераемнікаў, накіраваная на пашырэнне тэрыторыі Маскоўскага вялікага княства шляхам скупкі і захопу зямель, дынастычных шлюбаў і г. д., прыцягненне перасяленцаў з кантралюемых [[татары|татарамі]] тэрыторый абумовілі ператварэнне Масквы ў галоўны палітычны, эканамічны і рэлігійны цэнтр паўночна-ўсходняй Русі, асноўны асяродак фарміравання вялікарускайвелікарускай народнасці. У [[1362]] годзе Маскоўскае вялікае княства фактычна злучана з Уладзімірскім, з [[1375]] года Арда перастала выдаваць ярлыкі на вялікае княжанне князям немаскоўскіх дамоў. Перамога ў [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітве]] [[1380]] года паклала пачатак вызваленню ад татарскай залежнасці, якое было дасягнутаедасягнута ў [[1480]] годзе [[Іван III Васільевіч|Іванам III Васільевічам]] у выніку «[[стаянне на Угры|стаяння на Угры]]». Аднак у адрозненне ад іншых [[Еўропа|еўрапейскіх]] краін (у тым ліку і [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]), эвалюцыя сацыяльнага і дзяржаўнага ладу ў Маскоўскім вялікім княстве адбывалася ў напрамку ўзмацнення [[дэспатыя|дэспатыі]] ўсходняга тыпу. Адмаўленне [[правы асобы|правоў асобы]] і аўтаноміі любых грамадскіх інстытутаў, [[ізаляцыянізм]] і [[ксенафобія]], увасобленыя ў ідэалогіі «[[трэці Рым|трэцяга Рыма]]», прывялі да кансервацыі сацыяльнай, эканамічнай і тэхналагічнай адсталасці, захавання нізкіх жыццёвага ўзроўню і кошту чалавечага жыцця.
 
Хуткі тэрытарыяльны рост Масквы, паглынанне больш дробных дзяржаўных утварэнняў і прэтэнзіі на «збіранне» пад сваёй уладай усіх усходнеславянскіх зямель выклікалі яе сутыкненне з другім цэнтрам іх дзяржаўнай кансалідацыі — ВКЛ. З [[1330-я|1330-х]] гадоў дзве дзяржавы спаборнічалі за ўплыў над [[Наўгародская рэспубліка|Вялікім Ноўгарадам]], [[Пскоўская рэспубліка|Псковам]] і [[Смаленскае княства|Смаленскім княствам]], у [[1335]] годзе адбыўся першы ўзброены канфлікт паміж імі (за «гради литовстии» на [[Верхняя Волга|Верхняй Волзе]]). У [[1349]] годзе паміж вялікім князем маскоўскім [[Сімяон Горды|Сімяонам Гордым]] і вялікім князем літоўскім [[Альгерд]]ам заключанае мірнае пагадненне, замацаванае серыяй дынастычных шлюбаў, Ноўгарад і Пскоў прызнаваліся падкантрольнымі Маскве. Барацьба Масквы супраць прызнання самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ ([[1352]]—[[1363]]) скончылася яе скасаваннем пасля смерці літоўскага мітрапаліта [[Раман, літоўскі (мітрапаліт Літоўскі)|Рамана]]. У [[1368]]—[[1372]] гадах, падтрымліваючы саюзнага ВКЛ вялікага князя цвярскога [[Міхаіл Аляксандравіч|Міхаіла Аляксандравіча]], Альгерд здзейсніў [[Паходы Альгерда на Маскву|тры паходы на Маскву]], якія скончыліся [[Любуцкі дагавор 1372 года|Любуцкім дагаворам 1372 года]]. Пасля смерці Альгерда Масква традыцыйна падтрымлівала тых літоўскіх князёў, якія выступалі супраць цэнтральнай улады ВКЛ — [[Андрэй Полацкі|Андрэя Полацкага]] (канец [[1380-я|1380-х]]), [[Вітаўт]]а (пачатак [[1390-я|1390-х]]), [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлу]]. Вялікі князь [[Ягайла]] аказаў пасіўную падтрымку Ардзе перад [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвай]], але ў [[1384]] годзе паміж Ягайлам і [[Дзмітрый Данскі|Дзмітрыем Данскім]] заключанаебыло заключана мірнае пагадненне (верагодна, накіраванае супраць Арды). Пасля [[Крэўская унія|Крэўскай уніі 1385 года]] галоўным ідэалагічным абгрунтаваннем палітыкі Маскоўскага вялікага княства ў дачыненні да ВКЛ абвяшчалася «вызваленне» яго [[праваслаўе|праваслаўнага]] насельніцтва ад «[[каталіцтва|каталіцкага]] прыгнёту». Дзейнасць мітрапаліта [[Кіпрыян (мітрапаліт Кіеўскі)|Кіпрыян]]а спрыяла змякчэнню супярэчнасцей паміж Маскоўскім вялікім княствам і ВКЛ. У [[1391]] годзе заключаны шлюб вялікага князя маскоўскага [[Васіль I|Васіля I]] з дачкой Вітаўта Соф'яй. У [[1398]] годзе Масква выступіла супраць спробы Вітаўта ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам, але заключэнне [[дагавор 1400 года|мірнага дагавора 1400 года]] фактычна дазволіла яму ліквідаваць незалежнасць Смаленскага княства ([[1404]]). Пасля ўзброенага канфлікту ў [[1406]] годзе да канца [[XV стагоддзе|XV стагоддзя]] ўсталявалася мяжа паміж ВКЛ і Масквой па рацэ [[Угра|Угры]]. У складзеным у [[1423]] годзе завяшчанні Васіль I назваў Вітаўта апекуном сваіх дзяцей і гарантам цэласнасці дзяржавы пасля сваёй смерці ([[1425]]), але практычных вынікаў гэты крок не меў.
 
Заключаны вялікім князем літоўскім [[Казімір Ягелончык|Казімірам IV]] і вялікім князем маскоўскім [[Васіль II Цёмны|Васілём II Цёмным]] [[Дагавор 1449 года|31 жніўня 1449 года дагавор]] фактычна спыніў тэрытарыяльную экспансію ВКЛ на ўсход. Паводле дагавору, Казімір абавязваўся «не вступатися» ў Вялікі Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се… давати» Казіміру, а таксама не ўдзельнічаць у магчымых сутыкненнях рускіх феадальных рэспублік з [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]] нават на іх баку. Адносным поспехам Казіміра была адмова Васіля II ад наўгародскіх валасцей, якія традыцыйна «цягнулі» да Літвы і прызнанне за разанскім вялікім князем [[Іван Фёдаравіч|Іванам Фёдаравічам]] права перахода на службу да Казіміра. Вынікам дагаворудагавора 1449 года быў амаль 40-гадовы перыяд мірнага развіцця ВКЛ, якое не мела ваенных канфліктаў з суседзямі да [[1487]] года, але ён таксама зафіксаваў адмову ВКЛ ад прэтэнзій на аб'яднанне ўсіх усходнеславянскіх зямель, што абумовіла страту незалежнасці ад Масквы Ноўгарада ([[1471]]—[[1478]]) і Цвяры ([[1485]]) і ўрэшце паражэнне ВКЛ у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ [[1492]]—[[1494]] гадоў, якое суправаджалася стратай вялікіх тэрыторый. Моцная цэнтралізаваная Маскоўская дзяржава, створаная ў выніку поспехаў [[Іван III|Івана III]], які прыняў тытул «''государя всея Руси''», пачала адкрыта прэтэндаваць на [[Беларусь|беларускія]] і [[Украіна|ўкраінскія]] землі ВКЛ, барацьба за якія вызначыла гісторыю [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]] на працягу [[XV стагоддзе|XV]]—[[XVIII стагоддзе|XVIII]] стагоддзяў.
 
== Гл. таксама ==