Розніца паміж версіямі «Дывановая старонка»

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Дывановая старонка''' — характэрная асаблівасць [[Астраўное мастацтва|астраўных]] [[манускрыпт]]аў. Гэта старонка, пакрытая галоўным чынам геаметрычным арнаментам, якая можа ўключаць паўторныя анімалістычныя формы, як правіла, размешчаныя ў пачатку кожнага з чатырох [[Евангелле|Евангелляў]] у [[апракас]]е. Пазначэнне «дывановыя старонкі» выкарыстоўваецца для апісання падобных старонак у хрысціянскіх, ісламскіх або яўрэйскіх манускрыптах, якія ўтрымліваюць мала тэксту або наогул не ўтрымліваюць яго і напаўняюцца выключна дэкаратыўнымі матывамі<ref>The University of North Carolina at Chapel Hill, Elizabeth Howie: DUBLIN, TRINITY COLLEGE MS A.4.5 (57) — GOSPEL BOOK (BOOK OF DURROW)[http://www.unc.edu/celtic/catalogue/manuscripts/durrow.html]</ref><ref>[http://www.bl.uk/onlinegallery/sacredtexts/mamlukquran.html British Library, ''Mamluk Qur’an'']</ref><ref>[http://www.usc.edu/dept/LAS/wsrp/educational_site/biblical_manuscripts/LeningradCarpetPage.shtml West Semitic Research Project, ''The Leningrad Codex Carpet Page'']</ref>. Яны адрозніваюцца ад старонак, пакрытых багата ўпрыгожанымі [[Сюжэтны ініцыял|сюжэтнымі ініцыяламі]], хоць стыль ўпрыгажэнняў можа быць вельмі падобны<ref>Calkins, 36-37</ref>.
 
Дывановыя старонкі цалкам прысвечаны арнаментам з яркімі кветкамі, актыўнымі лініямі, і складаным узорам [[Спляценне (мастацтва)|спляценняў]]. Яны, як правіла, сіметрычныя або блізкія да гэтага, адразу і па гарызантальнай, і па вертыкальнай восі, але магчыма сіметрыя і толькі адносна вертыкальнай восі. Некаторыя [[Гісторыя мастацтва|гісторыкі мастацтва]] звязваюць іх паходжанне з падобнымі [[Копцкае мастацтва|копцкімі]] дэкаратыўнымі кніжнымі старонкамі<ref>Calkins, 53</ref>, і яны таксама выразна пазычаюцца сучаснымі ўпрыгожваннямі з металаканструкцый. [[Усходні дыван|Усходнія дываны]] або іншы тэкстыль, магчыма, самі уплывалі на гэты спосаб упрыгожвання. Скураны кніжны абклад з цісненнем з [[Кутбертава Евангелле|Кутбертава евангелля]] ўяўляе сабой простую дывановую старонку з іншага матэрыялу<ref>Calkins, 53</ref>, і ацалелыя [[Каштоўны абклад|крышкі каштоўнага абкладу]] — металічны рэлікварый, або так званы [[кумдах]] — ён падобны на абклад  {{нп3|Евангелле з Ліндаў|Евангелля з Ліндаў||Lindau Gospels}}, створанага ў блізкі перыяд<ref>Calkins, 57-60</ref>. Раманскія падлогавыя [[Мазаіка|мазаікі]], створаныя ў пострымскай Брытаніі, таксама згадваюцца ў якасці магчымай крыніцы<ref>Calkins, 53</ref>. Створаны на [[Іўрыт|іўрыце]] ў [[9 стагоддзе|IX стагоддзі]] ў [[Галілея|Галілеі]] {{нп3|Каірскі кодэкс|||Codex Cairensis}}, таксама змяшчае падобную старонку, але стылістычна яна вельмі адрозніваецца.
 
Самы ранні захаваны прыклад — гэта створаны ў пачатку [[7 стагоддзе|VII стагоддзя]] {{нп3|Арозій з Бобіа|||Bobbio Orosius}}, яго аздабленне вельмі прыбліжана да стылю [[Позняя Антычнасць|позняй антычнасці]]. Прыкметныя дывановыя старонкі ёсць у [[Келская кніга|Келскай кнізе]], [[Евангелле з Ліндзісфарна|Ліндзісфарнскім Евангеллі]], [[Кніга з Дарау|кнізе з Дарау]] і іншых рукапісах<ref>Calkins, 36-37, 46-62</ref>.