Класіцызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Архітэктура: вікіфікацыя
др →‎Архітэктура: вікіфікацыя
Радок 51:
Француз [[Жак-Жэрмен Суфло]] пры будаўніцтве ў Парыжы царквы [[Пантэон, Парыж|Сен-Жэнеўеваў]] прадэманстраваў здольнасць класіцызму арганізоўваць шырокія гарадскія прасторы. Масіўная веліч яго праектаў прадвяшчала [[мегаламанія|мегаламанію]] напалеонаўскага [[ампір]]у і позняга класіцызму. У Расіі ў адным напрамку з Суфло рухаўся [[Васіль Іванавіч Бажэнаў|Бажэнаў]]. Французы [[Клод-Нікола Леду]] і [[Эцьен-Луі Бул]] пайшлі нават далей у бок распрацоўкі радыкальнага візіянерскага стылю з ухілам у абстрактную геаметрызацыю форм. У рэвалюцыйнай Францыі аскетычны грамадзянскі пафас іх праектаў быў мала запатрабаваны; у поўнай меры наватарства Леду ацанілі толькі мадэрністы XX стагоддзя.
 
Архітэктары [[Першая імперыя|напалеонаўскай Францыі]] чэрпалі натхненне ў велічных вобразах ваеннай славы, пакінутых [[Рымская імперыя|імперскім Рымам]], — такіх, як [[трыумфальная арка Септымія Севера]] і [[калона Траяна]]. Па загадзе [[Напалеон]]а гэтыя вобразы былі перанесеныя ў Парыж у выглядзе трыумфальнай аркі [[трыўмфальнаяТрыумфальная арка Карузель|трыумфальнайна аркі]]плошчы [[Карузель|Карузель]] і [[Вандомская калона|Вандомскай калоны]]. У дачыненні да помнікаў воінскай велічы эпохі [[напалеонаўскія вайнывойны|напалеонаўскіх войнаў]] выкарыстоўваецца тэрмін «імперскі стыль» — [[ампір]]. У Расіі выдатнымі майстрамі ампіру паказалі сябе [[Карл Іванавіч Росі|Карл Росі]], [[Андрэй Нічыпаравіч Вараніхін|Андрэй Вараніхін]] і [[Андрэян Дзмітрыевіч Захараў|Андрэян Захараў]]. У Брытаніі ампіру адпавядае т.зв. «[[Рэгенцкі стыль]]» (найбуйнейшы прадстаўнік — [[Джон Нэш]]).
[[Выява:Walhalla aussen.jpg| 150px|left|thumb|[[Вальхалла (зала славы)|Вальхалла]] — паўтор афінскага [[Парфенон]]а баварскім дойлідам [[Леа фон Кленцэ]].]]