Розніца паміж версіямі "Польская абарончая вайна (1939)"

др
афармленне
др (афармленне)
|заўвага =
|Commons =
}}'''Польская абарончая вайна''' ({{lang-pl|wojna obronna Polski}}) або '''Польская кампанія''' ({{lang-de|Polenfeldzug}})  — першая ваенная кампанiя [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі [[Польшча|Польшчы]] з [[1 верасня]] па 5-6 кастрычніка [[1939]].
 
== Напярэдадні кампаніі ==
24 кастрычніка 1938 года міністр замежных спраў Трэцяга Рэйху Іаахім фон Рыбентроп прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне Юзафу Ліпскаму "«патрабаванне"» нямецкага ўраду аб перадачы Германіі ўсіх правоў на [[Гданьск]] і дазвол на пабудову экстэрытарыяльнай аўтастрады ў польскім "«калідоры"». Варшава праз свайго амбасадара адказала, што любая спроба ўключэння Гданьска ў склад Рэйху прывядзе да канфлікту. 15 снежня Рыбентроп зноў агучыў нямецкія патрабаванні. У адказ прэм'ерпрэм’ер Вялікабрытаніі Нэвіл Чэмберлен у сакавіку 1939 года абвясціў брытанскія гарантыі Польшчы. 28 красавіка 1939 года Адольф Гітлер публічна запатрабаваў ад Польшчы пагадзіцца на будаўніцтва экстэрытарыяльнай аўтастрады да Гданьска і перадачы ўсіх правоў на гэты горад Рэйху. 5 мая падчас выступлення ў Сейме Юзаф Бек адхіліў патрабаванні Трэцяга Рэйху.
 
План нападу на Польшчу "«Вайс"» ("«Белы"») быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "«маланкавай вайны"» і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з [[Сілезія|Сілезіі]], [[Памеранія|Памераніі]] і [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк [[Вісла]] і [[Нараў]].
 
Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6  млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1  млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.
 
== Пачатак вайны ==
[[Image:Poland2.jpg|250px|thumb]]
Зачэпкай, якую Германiя выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім горадзе Гляйвiц (цяпер [[горад Глівіцы]], Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэніравала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (аперацыя "«Гімлер"»).
 
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).
 
Польскае камандаванне на чале з маршалам [[Э. Рыдз-Сміглы]]м планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - — [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]]. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава [[Вестэрплятэ]] (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да [[Варшава|Варшавы]]. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).
 
== Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы ==
[[Image:Poland1939 after 14 Sep.jpg|250px|thumb]]
Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на [[СССР]]. Але [[Сталін]], каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi [[17 верасня]] 1939  г., калi польская армiя ў цэлым была разбiта, савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i "«ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi"».
 
{{далей}}: [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939|Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну]].
У ноч на 18 верасня польскі ўрад пакінуў краіну.
 
Нямецкія войскі завяршылі заваяванне Польшчы. 28 верасня капітуліравалі абаронцы Варшавы, 29 верасня - — крэпасці [[Модлін]], 2 кастрычніка - — паўвострава Гэль. Пасля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітуліравала самастойная аператыўная група "«Палессе"» пад камандаваннем генерала Ф.Клееберга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флатыліі.
 
== Вынікі кампаніі ==
У ходзе Польскай кампаніі Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (з іх было 70 тыс. беларусаў).
 
Дэкрэтам Гітлера ад [[7 кастрычніка]] [[1939]] польская дзяржава аб'яўляласяаб’яўлялася ліквідаванай. [[Пазнаньскае ваяводства|Пазнаньскае]], [[Паморскае ваяводства|Паморскае]], [[Сілезскае ваяводства|Сілезскае]], [[Лодзьскае ваяводства|Лодзьскае]], частка [[Келецкае ваяводства|Келецкага]] і [[Варшаўскае ваяводства|Варшаўскага ваяводстваў]] былі аб'яўленыаб’яўлены «нямецкімі землямі» і далучаны да [[Трэці Рэйх|Трэцяга Рэйху]]. На астатняй тэрыторыі было створана «генерал-губернатарства акупаваных польскіх тэрыторый»<ref>Лебедева, Н.  С.  Польша между Германией и СССР // Война и политика, 1939-19411939—1941 / Рос. акад. наук, Ин-т всеобщей истории, Тель-Авивский ун-т, Центр каммингса по исслед. России и стран Восточной Европы; Отв. ред. А.  О.  Чубарьян, Г. Городецкий.  — М.: , 2000.  — 494, [1] с.  — С. 81.  — ISBN 5-02-008732-7.</ref>.
 
Акупацыя Польшчы не спыніла волю польскага народа да супраціўлення заваёўнікам.