Валафрыд Страбон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др →‎Біяграфія: clean up, перанесена: Вецін → Ветын з дапамогай AWB
Радок 5:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Алеманія|Алеманіі]] ў беднай сям’і. Прынамсі з [[822]] года знаходзіўся ў манастыры Райхенау. Разам з [[Гадэскальк]]ам вучыўся ў лепшых тамтэйшых настаўнікаў: ВецінаВетына, Гата, Грымальда і Эрлебальда. Ужо ў раннім юнацтве адкрыў у сабе паэтычны дар, напісаў дзясяткі вершаў, гімнаў, пасланняў да сяброў і настаўнікаў, разважанняў на багаслоўскія тэмы. Там жа, у Райхенау, напісаў адну з самых вядомых сваіх паэм ''«Садок»'' ці ''«Пра садаводства»'' (''«Hortulus», «De cultura hortorum»'') з прысвячэннем абату Грымальду. Гэта невялікая паэма, дзе паэтычна апісаны сад Райхенаўскага манастыра, напісана, з аднаго боку, як перайманне [[антычнасць|антычных]] літаратурных помнікаў, з якімі ён быў добра знаёмы (перш за ўсё «Георгікам» [[Вергілій|Вергілія]]), з іншага — на аснове яго ўласнага вопыту. Пра тое, што за гэтай «мастацкай батанікай» стаяла рэальная практыка, сведчыць той факт, што многія з раслін згадваюцца ў ''«[[Капітулярый аб маёнтках|Капітулярыі аб імператарскіх маёнтках]]»'' [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] (''«Capitulare de villis»'').
 
У [[826]] годзе для працягу навучання Страбон быў накіраваны ў [[Фульда|Фульдскі]] манастыр да [[Рабан Маўр|Рабана Маўра]] і неўзабаве стаў яго ўлюблёным вучнем. У [[829]] годзе па пратэкцыі Грымальда і Хільдвіна, абата [[Сен-Дэні, абацтва|Сен-Дэні]], запрошаны да двара [[Імператар Захаду|імператара]] [[Людовік I Набожны|Людовіка I Набожнага]] ў [[Ахен]] у якасці выхавальніка шасцігадовага прынца [[Карл II Лысы|Карла]]. Тут праславіўся як цудоўны стыліст, паэт і багаслоў.