Латвійская седлавіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Латвійская седлавіна''' — прыўзнятая тэктанічная структура на паўночным захадзе [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]]
 
Аддзяляе [[Балтыйская сінекліза|Балтыйскую сінеклізу]] ад [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізы]] і ў выглядзе сядла з невялікім паніжэннем паверхні фундамента злучае [[Балтыйскі шчыт]] праз Эстонскую монакліналь з [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізай]]. Размешчана на тэрыторыі паўночнай Беларусі, [[Латвія|Латвіі]], заходняй часткі [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай вобласці]] Расіі. Выцягнута ў шыротным напрамку на 250—300 км, шырыня да 200 км.
 
Фарміраванне яе адбывалася пераважна ў познабайкальскі і каледонскі этапы. Паверхня крышталічнага фундамента залягае на глыбіні ад -500 да -1000 м. На ёй вылучаны выступы, прагіны, монакліналі, абмежаваныя разломамі з амплітудай 50—100 м і ўскладненыя лакальнымі малаамплітуднымі (50—70 м) падняццямі. Платформавы чахол складзены з вендскіх, кембрыйскіх, ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх і антрапагенавых адкладаў.