Розніца паміж версіямі "Гейдэльбергскі чалавек"

== Гісторыя знаходак ==
[[Файл:Homo heidelbergensis-Cranium -5.jpg|thumb|left|Чэрап гейдэльбергскага чалавека (без ніжняй сківіцы)]]
Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак ў [[Маўэр (Бадэн)|Маўэры]], калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца ([[:en:Mauer 1]]) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі, і былі знойдзены потым, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару [[Ота Штэзэнак|Ота Штэзэнаку]] з [[Гейдэльбергскі ўніверсітэт|Гейдэльбергскага ўніверсітэта]], які ідэнтыфікаваў узорзнаходку і даў ямуёй назву.
 
Наступныя ўзоры рэшткаў гейдэльбергсага чалавека былі знойдзены і ў Еўропе: [[Штайнхам-на-Муры|Штайнхаме-на-Муры]] ([[Германія]], [[штэйнгемскі чалавек]]), [[Араго (пячоры)|Араго]] ([[Францыя]], [[Чалавек з Татавеля|Татавельскі чалавек]]), [[Петралона|Петралоне]] ([[Грэцыя]]), [[Чампате-дэль-Дз'явала]] ([[Італія]])<ref>[http://historic.ru.news/item/f00/s05/n0000521/index.shtml Массовая резня 350 тысяч лет назад?]</ref>, Сіма-дэ-лос-Уэсас ([[Сьера-дэ-Атапуэрка|Атапуэрка]] ([[Іспанія]]), Ароэйра (Галерыя Песада, [[Партугалія]])<ref>''Дробышевский С. В.'' [http://antropogenez.ru/single-news/article/670/ Ароэйра 3 — лобастый португалец]</ref>, [[Боксгроў|Боксгрове]] ([[Велікабрытанія]])<ref>[https://archive.is/20080406000841/http://www.gzt.ru/science/2005/12/19/210515.html#selection-1321.310-1321.318 следы первобытного человека на побережье Британии]</ref> і ў Афрыке: Бода (Аваш, Афар, [[Эфіопія]])<ref>[http://antropogenez.ru/location/88/ Бодо /Bodo]</ref> Ндуту ([[Серэнгеці]], [[Танзанія]])<ref> [http://antropogenez.ru/location/92/ Ндуту / Ndutu scull locality]</ref>, [[Радэзійскі чалавек|Брокен-Хіле]] ([[Замбія]])<ref>[http://antropogenez.ru/location/194/ Брокен-Хилл, Кабве / Broken Hill, Kabwe]</ref>, [[Сале]] ([[Марока]])<ref>[http://antropogenez.ru/location/95/ Сале 1 / Sale 1]</ref>. Найбольш старажытная знаходка — чэрап з Бода (Эфіопія) — 600 000 гадоў таму<ref name="BRE"/>.
 
А. М. Хрысанфава лічыць ''H. heidelbergensis'' выключна еўрапейскай формай, продкавай для неандэртальцаў<ref>''Зубов А. А., Васильев С. В.'' [http://antromercury.ru/doc/26_2013.pdf] Восточный центр эволюции рода Homo: путь «навстречу восходящему солнцу»</ref>.
 
== Палеагенетыка ==
Пасля вывучэння ядзернай [[ДНК]] трох узораў з іспанскай пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас у [[Сьера-дэ-Атапуэрка (раскопкі)|Атапуэрцы]] высветлілася, што гейдэльбергцы знаходзілісь на лініі, якая вядзе да [[Неандэртальцы|неандэртальцаў]]<ref name="ESHE">[http://www.eshe.eu/static/eshe/files/PESHE/PESHE/_4_2015_London.pdf European Society for the study of Human Evolution (ESHE). 5th Annual Meeting. London, UK: Nuclear DNA sequences from the hominin 10 - 10 September. 2015]</ref><ref>[http://www.sbras.info/news/drevnie-zhiteli-evropy-obladavshie-znachitelnym-geneticheskim-naslediem-denisovtsev-okazalis-ra Древние жители европы, обладавшие значительным генетическим наследием денисовцев, оказались ранними неандертальцами. 15 марта 2006.]</ref>. Эвалюцыйнае разыходжанне галіны [[Дзянісаўскі чалавек|дзянісаўцаў]] з галіной, агульнай для неандэртальцаў і гейдэльбергцаў з пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас адбылось, паводле ядзернай ДНК, каля 500 000 гадоў таму (раней за 430 000 гадоў таму). Агульны продак Homo heidelbergensis і [[Homo sapiens]] жыў 700—765 000 гадоў таму<ref>[http://ria.ru/science/20150918/1260788848.html Учёные: предки людей и неандертальцев разделились неожиданно рано. 18.09.2015]</ref><ref name="ESHE"/>.
 
{{зноскі}}