Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скончыла [[Глыбокае|Глыбоцкае]] царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у Вільні[[Вільня|Вільн]]і, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. Увосень [[1912]], пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў [[Пецярбург]] на [[Вышэйшыя камерцыйныя курсы]], якія скончыла ў [[1914]]. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры п'есы Я. Купалы. Падчас [[1СВ|1-ай сусветнай вайны]] ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе сакратар [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны]]. У 1917 працавала ў Кіеве[[Кіеў|Кіе]]ве (Саюз гарадоў). У кастрычніку [[1917]] па дамоўленасці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў в. [[Жорнаўка]] Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку [[1918]] школа была закрыта, перабралася ў [[Мінск]].

Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]]. Наведвала Вільню і [[Гродна]]. З [[1918]] выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспектар беларускіх школ, кіраўнік [[Грамада беларускай моладзі ў Горадні|Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне]]. [[20.7. ліпеня]] [[1919]] арыштавана [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскімі ўладамі]] за ўдзел у выданні газеты [[Родны край, 1919|«Родны край»]] (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася.

З пачатку [[1920]] у Мінску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам [[Т. Грыб]]ам польскімі ўладамі ў маі 1920. Перад [[Савецка-польская вайна|наступленнем Чырвонай Арміі]] вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме [[Вронкі]] на Пазнаншчыне. Пасля вызвалення накіравана на жыхарства ў [[Лодзь]] з забаронай пераязджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробленых дакументах выехала ў Вільню[[Вільня|Вільн]]ю, потым (у лютым 1921) трапіла ў Літву[[Літва|Літв]]у. У Коўне[[Коўна|Коўн]]е займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай [[Заходняя Беларусь|акупацыі Заходняй Беларусі]]. Друкавалася ў газеце «[[Сялянская доля]]». З восені [[1921]] па прапанове [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]] працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне[[Берлін]]е.

У 1922 пераехала ў Латвію[[Латвія|Латві]]ю, выкладала ў [[Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія|беларускай гімназіі]] ў Дзвінску (цяпер [[Даўгаўпілс]]). У маі 1924 арыштавана латышскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўдана судом у красавіку [[1925]]. 22.5.1925 разам з братам прыехала ў [[БССР]]. Працавала ў сектары мастацтва [[Інбелкульт]]а. У 1927—1930 гадах выкладала беларускую мову ў [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі]] ў [[Горад Горкі|Горках]].

Арыштавана [[ДПУ БССР]] 18.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]»; выслана ў Казань. З восені [[1932]] выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Летам 1947 года пераехала ў [[Аграгарадок Будслаў|Будслаў]], дзе да 1958 года працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993). [[Заслужаны дзеяч культуры БССР]] (1966).
 
== Творы ==