Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скончыла [[Глыбокае|Глыбоцкае]] царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у [[Вільня|Вільн]]і, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. Увосень [[1912]], пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў [[Пецярбург]] на [[Вышэйшыя камерцыйныя курсы]], якія скончыла ў [[1914]]. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры [[Паўлінка|п'есы]] Я. Купалы. Падчас [[1СВ|1-ай сусветнай вайны]] ў эвакуацыі ў Царыцыне[[Царыцын]]е. З восені 1916 у Петраградзе сакратар [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны]]. У 1917 працавала ў [[Кіеў|Кіе]]ве (Саюз гарадоў). У кастрычніку [[1917]] па дамоўленасці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў в. [[Жорнаўка]] Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку [[1918]] школа была закрыта, перабралася ў [[Мінск]].
 
Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]]. Наведвала Вільню і [[Гродна]]. З [[1918]] выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспектар беларускіх школ, кіраўнік [[Грамада беларускай моладзі ў Горадні|Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне]]. [[20 ліпеня]] [[1919]] арыштавана [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскімі ўладамі]] за ўдзел у выданні газеты [[Родны край, 1919|«Родны край»]] (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася.