Альгерд Абуховіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
 
Па ўспамінах Я. Дылы, Абуховіч туліўся ў Слуцку бедным кватарантам ва ўладальніцы невялікага мяшчанскага доміка Федаровічыхі па Іванаўскай вуліцы. Адзіным яго багаццем была вялікая шафа з кнігамі. Сяброўскія стасункі падтрымлівалі з ім згаданы Расудоўскі, а таксама іншы ўдзельнік паўстання 1863 года К. Аколаў. Гуртаваліся вакол і маладыя сябры, з асяроддзя якіх выйшла нямала дзеячаў вызваленчага руху, культуры, навукі: [[Я. Дыла]], [[П. Карповіч]], I. Чудоўскі, А. Ярэміч і інш. Пісьменнік імпанаваў моладзі, паводле сведчання Я. Дылы, «як абаронца мовы свайго народа, як вястун і чараўнік роднага слова».
[[Файл:Alhierd Abuchovič tomb.jpg|міні|Магіла Альгерда Абуховіча на гарадскіх могілках у Слуцку.]]
 
Цесныя творчыя стасункі А. Абуховіча з [[Ф. Багушэвіч]]ам сведчаць пра блізкі абодвум дэмакратызм у поглядах на жыццё і перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы<ref name="ГБЛ">Кісялёў Г. Альгерд Абуховіч…</ref>. I па ладу жыцця, і па светапогляду А. Абуховіч быў сапраўды шчырым дэмакратам. У прыватнасці, лічыў, што няўдача паўстання 1863 года абумоўлена тым, што земляўласнікі баяліся ўзняць на паўстанне беларусаў-сялян, каб у выніку не аддаваць паўстанцам зямлю. Літаратурная крытыка савецкага часу падкрэслівала, што пісаў ён у рэчышчы [[Крытычны рэалізм|крытычнага рэалізму]], прытрымліваўся прынцыпу народнасці літаратуры<ref name="БС">Биографический справочник…</ref>