Каралеўства Аквітанія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 19:
=== Аквітанскі прынцыпат ===
[[Выява:Francia at the death of Pepin of Heristal, 714.jpg|thumb|300px|[[Франкскае каралеўства]] ў [[714]] годзе. Уладанні Эда Вялікага паказаны жоўтым колерам.]]
Пасля далучэння ў [[632]] годзе Дагабертам Аквітанія была ўключана ў склад [[Нейстрыя|Нейстрыі]]. Паколькі Аквітанія і Тулуза з’яўляліся сапраўдным фарпостам супраць баскаў, то каралі прызначалі туды герцагаў. Адзін з іх, [[Луп I Аквітанскі|Луп]] скарыстаўся крызісам улады [[673]]—[[676]] гадоў і змог аб’яднаць у сваіх руках землі ад [[В'ен]]а да [[Гарона|Гароны]], у тым ліку [[Васконія (герцагства)|Васконію]] (Гасконь), стаўшы фактычна незалежным кіраўніком. Яго пераемнік, [[Эд Вялікі (герцаг Аквітаніі)|Эд ''Вялікі'']] прыняў тытул «прынцэпс Аквітаніі» ({{lang-lat|Aquitaniae princeps}}) і, паводле меркавання некаторых даследчыкаў, насіў каралеўскі тытул. У [[721]] годзе ён разбіў арабаў, якія аблажылі Тулузу. Ён змагаўся супраць маярдома франкскага каралеўства [[Карл Мартэл|Карла Мартэла]]. Але неўзабаве Эду прыйшлося адбіваць новыя набегі арабаў, якія ўрываліся з Іспаніі, для чаго ён быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да Карла Мартэла, які разбіў арабскую армію ў [[Бітва пры Пуацье (732)|бітве пры Пуацье]].
 
Пасля смерці Эда ў [[735]] годзе Карл Мартэл уварваўся ў Аквітанію. У выніку сын Эда, [[Гунальд I Аквітанскі]], атрымаў у спадчыну Аквітанію пры ўмове, што ён прынясе клятву вернасці Карлу. Пазней Гунальд паўстаў, але ў [[742]] і [[745]] гадах быў разбіты сынамі Карла Мартэла, [[Піпін Кароткі|Піпінам Кароткім]] і [[Карламан (маярдом франкаў)|Карламанам]], пасля чаго сышоў у манастыр, пакінуўшы свой «прынцыпат» сыну [[Вайфер Аквітанскі|Вайферу]]. Пры Вайферы Аквітанія зноў вярнула сабе незалежнасць. Піпін Кароткі, стаўшы каралём, у [[760]]—[[768]] гадах араганізаваў некалькі паходаў у Аквітанію, спусташаючы яе. Вайфер, у сваю чаргу, не раз урываўся ў каралеўства Піпіна. У [[768]] годзе Вайфер быў забіты ў [[Перыгё]], пасля чаго Аквітанія канчаткова страціла незалежнасць.